Абарыгены Канарскіх астравоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 56:
Важную ролю ў забеспячэнні адыгрывала трыманне [[Авечка свойская|авечак]] і [[Каза свойская|коз]]. З [[малако|малака]] свойскай жывёлы выраблялі [[сыр]]<ref>[http://www.medianias.org/productores/historiaq_en.html HISTORY OF CHEESE IN THE CANARY ISLANDS]</ref>. Са скур шылі [[вопратка|вопратку]]. Жывёлу пасвілі з дапамогай [[Сабака свойскі|сабак]]. Астравіцянам было знаёма [[пчалярства]], пераважна ў форме [[бортніцтва]]. Лічыцца, што гэты занятак быў прынесены з [[Паўночная Афрыка|Паўночнай Афрыкі]]<ref>Crane, E. The World History of Beekeeping and Honey Hunting. — Taylor & Francis, 1999. P. 218</ref>. Лоў [[рыбы]], [[Крэветкі|крыветак]], [[Малюскі|малюскаў]] адбываўся з дапамогай сетак, крукоў, [[гарпун]]оў. У замкнёных вадаёмах выкарыстоўвалі [[атрута|атруту]]. Радзей здабыча жывёльных прадуктаў адбывалася дзякуючы [[паляванне|паляванню]].
 
За-за адсутнасці [[металы|металаў]] абарыгены Канарскіх астравоў шырока выкарыстоўвалі [[Прыродны камень|камень]] — [[базальт]], [[абсідыян]], [[амфіболы]]. Звычайнай была ''табона''<ref>[https://www.academiacanarialengua.org/palabra/tabona/ Tabona]</ref> — камень з завостранымі канцамі, які з'яўляўся рэжучай прыладай працы або простай [[зброя]]й. З камянёў таксама ладзілі жораны для расцірання збожжа. Хаця ганчарнае кола было не вядома, з гліны ляпілі пасудзіны, прычым астраўная [[кераміка]] адрознівалася значнай разнастайнасцю.
 
== Зноскі ==