Абарыгены Канарскіх астравоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 61:
[[Выява:Cenobio de Valerón - Höhlen 4.jpg|thumb|Штучныя пячоры ў скале Валерон на [[Гран-Канарыя|Гран-Канарыі]] выкарыстоўваліся абарыгенамі для захавання збожжа]]
Пакуль не існуе адзіна прынятай тыпалагізацыі пабудоў абарыгенаў Канарскага архіпелага, што толькі часткова тлумачыцца розніцай [[археалагічная культура|археалагічных культур]] населеных імі астравоў. Найбольш вядомы [[пячора|пячорныя]] жытлы, якія ў нашы дні з'яўляюцца цэнтрамі [[Археалагічныя даследаванні|археалагічных раскопак]] і [[гісторыя|гістарычнымі]] славутасцямі. Горныя пячоры выкарыстоўваліся тубыльцамі як дамы, магільні і сховішчы. На [[Гран-Канарыя|Гран-Канарыі]] рабілі штучныя пячоры<ref>[https://www.grancanaria.com/turismo/en/culture/heritage/archaeological-heritage/ Archaeological Heritage]</ref>. Знутры іх сцены абмазваліся [[гліна]]й, маглі мецца дзверы і вокны. У сценах высякалі нішы для хатняга начыння, у падлозе — ямы для запасаў. Драўлянай мэблі не было, замест стала і крэслаў выкарыстоўвалі плоскія камяні. На астравах [[Пальма]], [[Гамера]] і [[Тэнэрыфэ]] ў пячорах магла жыць большая частка насельніцтва. Але нават там былі вядомы непячорныя каменныя пабудовы і хованкі<ref>[https://en.la-palma.travel/aborigines-la-palma-benahoaritas-auaritas-awaras-benahoare-guanchen-keramik-stone-engravings-history Native Inhabitants of La Palma]</ref><ref>[https://www.tenerife-holiday-home-insider.com/guanche.html Much scope by Guanche caves for intrigung cavemen explorations]</ref>. Каменныя хаціны сярод [[скала|скал]] узгадваліся храністамі пры апісанні іншых населеных астравоў.
 
Вядомы [[рытуал]]ьныя пабудовы ''тагарор''. Яны ўяўлялі сабою прастору, замкнёную каменнымі сценамі, без даху. Лічыцца, што ''тагарор'' выкарыстоўвалі для збораў старэйшын, каля сцен у [[свята|святочныя]] дні арганізоўваліся [[Гульня|гульні]] і [[танец|танцы]]. На паўднёвым усходзе Тэнэрыфэ існуюць ступеністыя каменныя [[Піраміда (збудаванне)|піраміды]]<ref>[https://www.piramidesdeguimar.es/el-parque/qu%C3%A9-es-pir%C3%A1mides-de-gue%C3%ADmar/ Que es Pirámides de Güímar?]</ref>. [[Тур Хеердал]], які палічыў іх рэшткамі старажытнай [[рэлігія|сакральнай]] культуры, заснаваў у [[1998]] г. на іх месцы этнаграфічны парк Гуімар. Але пазней вучоныя выявілі, што піраміды не маюць дачынення да абарыгенаў, яны былі створаны ў [[19 стагоддзе|XIX]] ст. Пад адной з пірамід была знойдзена пячора старажытных насельнікаў. Яна сапраўды магла выкарыстоўвацца як [[храм]].
 
== Зноскі ==