Шчомысліцкі сельсавет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 50:
'''Шчо́мысліцкі сельсавет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Мінскі раён|Мінскага раёна]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]]. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) [[Шчомысліца]].
 
Утвораны 20 жніўня 1924 года як '''Падгайскі сельсавет''' у складзе [[Самахвалавіцкі раён|Самахвалавіцкага раёна]] [[Мінская акруга|Мінскай акругі]] [[БССР]]. Цэнтр — вёска [[Падгай (Мінскі раён)|Падгай]]. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску [[Прылукі (Мінскі раён)|Прылукі]]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. 18 студзеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу горада [[Мінск]]а. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Падгай. З 26 мая 1935 года ў складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Прылукі, 16 ліпеня 1954 года — у вёску Падгай<ref>Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.</ref>. 8 красавіка 1957 года ў склад [[Сеніцкі сельсавет|Сеніцкага сельсавета]] перададзены вёскі [[Каханаўшчына]], [[Лявонцавічы]], [[Падгай (Мінскі раён)|Падгай]], [[Скарынічы (вёска)|Скарынічы]] і пасёлак [[Скарынічы (пасёлак)|Скарынічы]], цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Шчомысліца, сельсавет перайменаваны ў Шчомысліцкі<ref>Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.</ref>. 20 студзеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага [[Строчыцкі сельсавет|Строчыцкага сельсавета]] і частка скасаванага [[Мядзвежынскі сельсавет|Мядзвежынскага сельсавета]] (7 населеных пунктаў: [[Аташкі]], [[Крапіўка (Мінскі раён)|Крапіўка]], [[Міхалова (вёска, Мінск)|Міхалова]], [[Пятроўшчына (Мінск)|Пятроўшчына]], [[Рылаўшчына]], [[Сухарава (Мінск)|Сухарава]] і [[Траскоўшчына (Мінск)|Траскоўшчына]])<ref>Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.</ref>.
 
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4989 чалавек<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/minskaja.htm Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года] {{ref-ru}}</ref>, з іх 89,7 % — [[беларусы]], 6,0 % — [[рускія ў Беларусі|рускія]], 1,8 % — [[в'етнамцы|в’етнамцы]], 0,9 % — [[украінцы ў Беларусі|украінцы]], 0,6 % — [[палякі ў Беларусі|палякі]]<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-ethnic-comm2009.htm Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года] {{ref-ru}}</ref>.