Калінкавіцка-Мазырская аперацыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 25:
У зімовай кампаніі [[1943]] — [[1944]] гадоў савецкае камандаванне ставіла мэты разграміць нямецкія войскі ва ўсходніх абласцях [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларускай ССР]] і вызваліць [[Мінск]]. Бітвы ў лістападзе-снежні 1943 года ([[Гомельска-Рэчыцкая аперацыя]], [[Віцебская наступальная аперацыя|Віцебская аперацыя 1943 года]]) паказалі, што без рашучага ўзмацнення групоўкі савецкіх войскаў на гэтым напрамку гэтыя задачы вырашаны быць не могуць. Таму новыя планы былі прыведзены да больш рэальнх мэт. У прыватнасці, перад [[Беларускі фронт (1943)|Беларускім фронтам]] (камандуючы [[Генерал арміі (СССР)|генерал арміі]] [[Канстанцін Ксавер’евіч Ракасоўскі|К. К. Ракасоўскі]]) [[2 студзеня]] 1944 года [[Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання]] паставіла задачу: разбіць групоўку праціўніка ў раёне [[Мазыр|Мазыра]], стварыць плацдарм для наступлення ў напрамку [[Бабруйск]]—[[Мінск]], часткай сіл рушыць наперад уздоўж ракі [[Прыпяць]] на [[Лунінец]]<ref>Рускі Архіў. Вялікая Айчынная. Зборнік дакументаў. Том 5(4). М.: ТЭРА, 1999. — Дакумент 1.</ref>, дамагчыся максімальна магчымага прасоўвання для ахопу бабруйскай групоўкі праціўніка.
 
У аперацыі былі задзейнічаны [[61-я армія (СССР)|61-я армія]] (камандуючы [[генерал-лейтэнант]] [[Павел Аляксеевіч Бялоў|П. А. Бялоў]]), [[65-я армія (СССР)|65-я армія]] (камандуючы [[генерал-лейтэнант]] [[Павел Іванавіч Батаў|П. І. Батаў]]), значная частка сіл [[16-я паветранная армія (СССР)|16-й паветранай арміі]] (камандуючы [[генерал-палкоўнік]] [[Сямён Ігнатавіч Рудэнка|С. І. Рудэнка]]). Для аперацыі Ракасоўскі рашуча ўзмацніў часткі абедзвюх армій за кошт іншых войскаў фронту — у 65-й арміі налічвалася 10 стралковых [[Дывізія|дывізій]] і [[1-ы гвардзейскі танкавы корпус]] (126 [[Танк|танкаў]] і [[Самаходная артылерыйская ўстаноўка|САУ]]), у 65-й арміі — 6 стралковых дывізій і танкавая брыгада. У аператыўнае падпарадкаванне камандуючаму 61-й арміі былі перададзеныя [[2-і гвардзейскі кавалерыйскі корпус]] і [[7-ы гвардзейскі кавалерыйскі корпус]]. Таксама там была сканцэнтравана амаль уся ўдарная артылерыя фронту — [[артылерыйскі корпус прарыву]], дзве [[артылерыйская дывізія прарыву|артылерыйскія дывізіі прарыву]] і адна [[Мінамёт|мінамётная]] дывізія, дзве асобныя артылерыйскія брыгады. Колькасць савецкіх войскаў складала 232 600 чалавек. Да ўдзелу ў аперацыі прыцягваліся таксама [[партызаны]] [[Гомельскае партызанскае злучэнне|Гомельскага]], [[Палескае партызанскае злучэнне|Палескага]] і [[Мінскае партызанскае злучэнне|Мінскага]] партызанскіх злучэнняў.
 
Савецкім войскам супрацьстаяла 2-я нямецкая армія (камандуючы [[генерал пяхоты]] [[Вальтэр Вайс]]) са складу [[Група армій «Цэнтр»|групы армій «Цэнтр»]] (камандуючы [[генерал-фельдмаршал]] [[Эрнст Буш (генерал-фельдмаршал)|Эрнст Буш]]). Пасля паразы ў Смаленскай аперацыі нямецкія войскі з кастрычніка месяца [[1943|1943 года]] стваралі абарону з выкарыстаннем шматлікіх рэк і балот. На гэтым кірунку займалі абарону 9 пяхотных і 2 танкавыя дывізіі, 3 [[Дывізіён|дывізіёны]] [[штурмавая гармата|штурмавых гармат]], [[Кавалерыя|кавалерыйскі]] [[полк]]. У тыле знаходзіліся некалькі [[Венгрыя|венгерскіх]] дывізій, якія выкарыстоўваліся для барацьбы з партызанамі, якія таксама былі кінутыя ў бой у ходзе бітвы.