Якан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 15:
Лічыцца, што назва якан азначае іх паходжанне ад [[даякі|даякаў]] з суседняга вострава [[Калімантан]]. Аднак па [[мова|мове]] і [[культура|культуры]] яны бліжэй да [[баджа]]. Першасным месцам, населеным імі, з'яўляецца востраў [[Басілан]]. Значная абшчына якан на поўдні [[Мінданаа (востраў)|Мінданаа]] склалася толькі ў 1970-я гг. у выніку міграцыі з-за [[рэлігія|рэлігійных]] канфліктаў. Якан жывуць пераважна ва ўнутраных раёнах Басілана, адрозніваюцца ад баджа і [[таўсуг]] узбярэжжа высокім ростам і высокім пераноссем.
 
Да [[15 стагоддзе|XV]] ст. на Басілане склалася [[дзяржава]], якую [[кітайцы]] называлі Кумаларанг. Адсюль кітайскія [[гандаль|гандляры]] прывозілі [[жэмчуг]]. У [[1420]] — [[1421]] гг. валадар Кумаларанга наведваў [[Дынастыя Мін|імперыю Мін]], дзе памёр у [[Фуцзянь|Фуцзяні]]. У [[17 стагоддзе|XVII]] ст. [[Іспанія|іспанскія]] [[езуіты]] заснавалі на ўзбярэжжы [[хрысціянства|хрысціянскую]] місію. Але іх кантакты з якан заставаліся абмежаванымі, паколькі тыя захоўвалі традыцыйную [[анімізм|анімістычную]] рэлігію. Каля [[1754]] г. поўдзень і захад вострава трапілі пад кантроль [[Сулу (султанат)|султанаў Сулу]]. Лічыцца, што з гэтага часу пачалася [[іслам]]ізацыя якан. Адной з яе прычын было пазбаўленне ад нападаў падданых Сулу, што ваявалі супраць хрысціян і анімістаў, пры гэтым прадавалі палонных у [[рабства]].
 
У [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. на ўсходзе Басілана ўзнікла аб'яднанне яканскіх плямён. Яго ўзначальвалі традыцыйныя правадыры-''дату'' і так званыя «багатыя людзі» ''аранг кая''. У [[1874]] г. уладу ў ім захапіў хрысціянін-[[Філіпіны|філіпінец]] Педра Куэвас. У [[1886]] г. ён быў прызнаны ў якасці лідара якан іспанскімі ўладамі, а пасля [[1899]] г. — [[ЗША|амерыканскімі]]. Ён і яго нашчадкі фактычна заставаліся аўтаномнымі кіраўнікамі якан да [[1936]] г. Але і пасля гэтага сям'я Куэвас захоўвала значную нефармальную ўладу. У [[1969]] г. яе прадстаўнік абвясціў сябе [[султан]]ам.