Якан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 25:
 
[[Вёска|Вёскі]] якан маюць раскіданую планіроўку. Жытло будуюць сярод зямель, якімі карыстаецца [[сям'я]], так што адна гаспадарка можа быць вельмі аддалена ад іншай, заўважных межаў паміж сельскімі паселішчамі няма. Цэнтрам абшчыны з'яўляецца [[мячэць]] ''лангал''. Аднакамерныя чатырохкутныя хаціны будуюць на па́лях. У мінулым іх крылі [[салома|саламянымі]] [[дах]]амі, у нашы дні — [[бляха|бляшанымі]]. Дах узводзяць таксама над [[ганак|ганкам]], які можа выкарыстоўвацца як дадатковае гаспадарчае збудаванне. Сцены робяць з [[бамбук]]а, падлогу — з [[драўніна|драўляных]] дошак. Да жытлаў звычайна прыбудоўваюць [[Кухня (памяшканне)|кухню]].
 
Галоўнай сацыяльнай адзінкай з'яўляецца малая нуклеарная сям'я. У якан дазволена [[палігінія]], вітаюцца [[шлюб]]ы са сваякамі па лініі бацькі. Адлік сваяцтва вядзецца адначасова па бацькоўскай і матчынай лініям. Фармальным лідарам лічыцца бацька. Напярэдадні шлюбу сваякі жаніха выплочваюць сваякам нявесты выкуп, які вяртаецца пасля нараджэння дзяцей або разводзе. Сваякі нявесты таксама даюць ёй [[пасаг]]. Маёмасць сям'і падзяляецца на маёмасць мужа, жонкі і супольную сямейную.
 
Сваякі звычайна імкнуцца жыць у адным паселішчы, аказваюць узаемную дапамогу, арганізуюць супольныя святы, пахаванні, [[рэлігія|рэлігійныя]] абрады. Паселішча з мячэццю складаюць асобную сацыяльна-палітычную адзінку на чале [[імам]]а і рады мужчын-гаспадароў. Асаблівай павагай карыстаюцца заможныя гаспадары і старыя людзі. У мінулым лідар абшчыны станавіўся ваенным правадыром ''дату''. Паколькі міжабшчынныя ваенныя канфлікты здараліся часта, улада ''дату'' была заўважнай і ў мірны час, магла перадавацца па спадчыне. Прыхільнасць да традыцыйных лідараў і іх нашчадкаў у наш час тлумачыцца асаблівасцю [[палітыка|палітычнага]] жыцця. На выбарах у [[Басілан]]е [[хрысціянства|хрысціянская]] групоўка звычайна аб'ядноўваецца з групоўкай [[мусульмане|мусульман]] [[таўсуг]] і [[баджа]], каб супрацьстаяць яканскай большасці. У выніку якан рэдка прадстаўлены ў дзяржаўных установах. Традыцыйныя лідары выступаюць у якасці пасрэднікаў паміж уладамі і абшчыннікамі.
 
== Рэлігія ==