Мемарыяльны комплекс у гонар воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 33:
Уключае плошчу мемарыяла, 2 басейны, 10 [[пілон (архітэктура)|пілонаў]], галоўны манумент. Выкарыстаны бетон з [[мармур]]овай крошкай, [[лабрадарыт]], чырвоны і шэры [[граніт]], [[бронза]], [[чыгун]]. Плошча мемарыяла знаходзіцца ніжэй за агульны ўзровень [[Плошча Перамогі (Мінск)|плошчы Перамогі]] (да яе вядуць 14 прыступак) і мае форму выцягнутага прамавугольніка. Да галоўнага манумента пракладзена дарога паміж 2 доўгімі басейнамі, з вонкавых бакоў якіх пастаўлена па 5 прамавугольных пілонаў, на кожным з іх даты аднаго з 5 гадоў [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]]. Над ракой па цэнтральнай восі мемарыяла ўзвышаецца галоўны манумент, які сімвалізуе сумесныя дзеянні [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]], [[Партызанскі рух у Беларусі|партызан]] і падпольшчыкаў у вызваленні Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
[[Файл:Monument to WW2 'Three bayonets' in Viciebsk - panoramio.jpg|міні|злева|Манумент з лесвіцы]]
Манумент — 3 трапецападобныя [[пілон]]ы-[[абеліск]]і вышынёй 56 м, рэзка звужаныя ўверсе і аб’яднаныя пана вышыні 5 м трохгранным маналітным [[Фрыз (архітэктура)|фрызам]], пана гранях якога [[Рэльеф (скульптура)|рэльефы]] «Воіны», «Партызаны», «Падпольшчыкі». У сярэдзіне галоўнага манументу сімвалічны пантэон: пілоны-абеліскі злучаны кальцом, завершаны паўсферай з адтулінай уверсе, на кальцы — надпіс «Слава героям». Унізе, на невысокім [[подыум]]е ў выглядзе [[пяціканцовая зорка|пяціканцовай зорк]]і з чырвонага граніту, запалены [[Вечны агонь]]. Да [[Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]] ад манумента вядуць 3 шматступепьчатыяшматступеньчатыя [[лесвіца|лесвіцы]]. Манумент штучна падсвечваецца. Плошча мемарыяла пакрытая чырвоным бетонам, акаймавана [[газон]]амі і абмежаваная падпорнымі сценкамі з паліраванага чырвонага граніту.
 
Комплекс — адзін з цікавых мемарыяльных ансамбляў рэспублікі, вылучаецца яснасцю і дакладнасцю кампазіцыйнай пабудовы, выразнасцю пластыкі рэльефаў, прапарцыянальнай гармоніяй аб’ёмаў.
 
== Літаратура ==