Літоўская духоўная семінарыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
противоречит тому, что написано ниже
Няма тлумачэння праўкі
Радок 46:
Грэка-уніяцкая калегія ўказам ад 18 кастрычніка (па ст.ст.) [[1828]] года звярнула сур’ёзную ўвагу семінарскага праўлення на абавязковае ўвядзенне да пачатку [[1829]] года выкладання прадметаў на рускай мове. З гэтай мэтай з [[Санкт-Пецярбург]]а былі выпісаныя адпаведныя падручнікі, пасля чаго самі выкладчыкі ўзяліся за вывучэнне рускай мовы. У [[1830]] годзе ў семінарыі займаліся ўжо 180 выхаванцаў, з якіх 80 былі «''на фундушевомъ содержаніи''».
 
Падчас [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстання]] ў [[1831]] годзе, заняткі ў семінарыі былі прыпыненыя, а ў семінарскім корпусе месціліся царскія салдаты. Са сканчэннем баявых дзеяў і эпідэміі [[Халера|халеры]], якая лютавала ў той год, Літоўская духоўная семінарыя аднавіла сваю працу. З гэтага часу паступова сталі ўводзіцца новыя прадметы ў курс выкладання: біблейская гісторыя, [[метафізіка]], [[антрапалогія]], [[трыганаметрыя]], экзэгетыка, біблейская археалогія і гісторыя ўніі. Склад выкладчыкаў папоўніўся новымі асобамі: магістр багаслоўя [[Тамаш Малішэўскі]] (пасля {{нп3|Філарэт, епіскап Ніжагародскі|Філарэт, епіскап Ніжагародскі|ru|Филарет (Малышевский)}}), доктар багаслоўя [[Плакід Янкоўскі]], вядомы ў польскай і рускай літаратуры пісьменнік і лінгвіст, які дасканала ведаў 9 моў і магістр багаслоўя [[Ігнацій Жалязоўскі]], (пасля {{нп3|епіскап Брэсцкі|епіскап Брэсцкі|ru|Игнатий (Железовский)}}). [[4 верасня]] [[1834]] года ўпершыню ў Літоўскай семінарыі на рускай мове прагучала [[Пропаведзь|пропаведзь]], якую прамовіў інспектар [[Іпаліт Гамаліцкі]], а [[29 снежня]] ў саборы на рускай мове прапаведаваў студэнт Брэнн<ref name="Мінская семінарыя"/>. Гэты факт вельмі задаволіў губернатара Гродзенскай губерні [[Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў-Віленскі|М. М. Мураўёва]], пад час наведвання Літоўскай семінарыі<ref>[https://ru.calameo.com/read/002055968d6e741f544e4 Историческая записка о Литовской Духовной семинаріи протоіерея Іоанна Котовича] Вильна. Типографія Губернскаго Правленія, 1878 г., 83 ст., стар. 53 {{ref-ru|}}</ref>. Паступова рускамоўе стала дамінуючай у навучальным працэсе. Выкладанне некаторых багаслоўскіх дысцыплін яшчэ нейкі час вялося на латыні з тым, каб семінарысты вышэйшага (багаслоўскага) аддзялення былі падрыхтаваныя весці [[дыспут]]ы з [[Рыма-каталіцтва|рыма-каталіцкімі]] святарамі на мове лацінскага багаслоўя<ref name="Православная энциклопедия">[http://www.pravenc.ru/text/158622.html ВИЛЕНСКАЯ И ЛИТОВСКАЯ ЕПАРХИЯ] {{ref-ru|}} // Православная энциклопедия</ref>.
 
З 1834 г. [[Грэка-уніяцкая духоўная калегія|Калегія]] забараніла дзецям уніяцкіх святароў вучыцца ў іншых (свецкіх) вучэльнях, акрамя духоўных, таму ў [[1838]] годзе ў семінарыі налічвалася больш за 200 навучэнцаў<ref>[https://ru.calameo.com/read/002055968d6e741f544e4 Историческая записка о Литовской Духовной семинаріи протоіерея Іоанна Котовича] Вильна. Типографія Губернскаго Правленія, 1878 г., 83 ст., стар. 54 {{ref-ru|}}</ref>. Калі адбыўся 8-мы перапіс насельніцтва ў [[1835]] г., у Літоўскай семінарыі налічваліся выхаванцы з розных уніяцкіх епархій: Літоўскай 159 чалавек, Мінскай 59, Валынскай 28, Падольскай 3, па аднаму з Кіеўскай і Магілёўскай.
Радок 58:
==== Праваслаўны перыяд ====
[[Файл:Vilnia, Trajeckaja. Вільня, Траецкая (I. Trutnev, 1870).jpg|міні|злева|Віленская Свята-Траецкая царква ў 1870 г.]]
У [[1839]] годзе, на [[Полацкі царкоўны сабор|Полацкім царкоўным саборы]] была абвешчана аб ліквідацыі ўніяцкай царквы ў межах Расійскай імперыі. Уніяцкія епархіі былі скасаваны; маёмасць перайшла ў падпарадкаванне {{нп3|Расійская праваслаўная царква|Расійскай праваслаўнай царквы|ru|Синодальный период}}. У тым жа годзе была ўтворана праваслаўная {{нп3|Літоўская і Віленская епархія|Літоўская епархія|ru|Виленская и Литовская епархия}}, якую ўзначаліў ужо архіепіскап Іосіф Сямашка. Літоўская духоўная семінарыя стала '''[[Праваслаўе|праваслаўнай]]''' навучальнай установай. Праз шэсць гадоў разам з кіраўніцтвам епархіі семінарыя была пераведзеная ў [[Вільня|Вільню]], «''въ самое сердце литовскаго латинства''»<ref>[https://dlib.rsl.ru/viewer/01003633221?login=1#?page=225 Жизнь Іосифа Семашки, митрополита Литовскаго и Виленскаго и возсоединеніе западно-русскихъ уніатовъ с православною церковію въ 1839 г.] : Съ 3-мя портретами высокопреосященнаго Іосифа / Сочиненіе Г. Я. Кипріановича. — Вильна : Типографія И. Блюмовича, 1893. — XVIII, 448 с., 3 л. портр. {{ref-ru|}} стар.191</ref>. На момант ліквідацыі ўніі жыхароў праваслаўнага веравызнання ў губерні налічвалася каля 1 тысячы<ref name="Православная энциклопедия">[http://www.pravenc.ru/text/158622.html{{Праваслаўная энцыклапедыя|158622|ВИЛЕНСКАЯ И ЛИТОВСКАЯ ЕПАРХИЯ] {{ref-ru|8|465-475}} // Православная энциклопедия</ref>. У Вільні не было ананіводнай праваслаўнай прыходскай царквы, дзейнічаў толькі [[Віленскі Свята-Духаўскі манастыр|Свята-Духаў манастырскі храм]], у [[1838]] г. была асвячона прыпісная да яго могілкавая царква {{нп3|Свята-Ефрасіннеўская царква (Вільнюс)|ў імя прп. Еўфрасінні Полацкай|ru|Церковь Преподобной Евфросинии (Вильнюс)}}. У [[1840]] г. будынак каталіцкага [[Касцёл Святога Казіміра (Вільнюс)|касцёла Святога Казіміра]] быў звернуты ў праваслаўную царкву, асвячоную ў імя Святога Мікалая Цудатворцы<ref name="Православная энциклопедия"/>.
іводнай праваслаўнай прыходскай царквы, дзейнічаў толькі [[Віленскі Свята-Духаўскі манастыр|Свята-Духаў манастырскі храм]], у [[1838]] г. была асвячона прыпісная да яго могілкавая царква {{нп3|Свята-Ефрасіннеўская царква (Вільнюс)|ў імя прп. Еўфрасінні Полацкай|ru|Церковь Преподобной Евфросинии (Вильнюс)}}. У [[1840]] г. будынак каталіцкага [[Касцёл Святога Казіміра (Вільнюс)|касцёла Святога Казіміра]] быў звернуты ў праваслаўную царкву, асвячоную ў імя Святога Мікалая Цудатворцы<ref name="Православная энциклопедия">[http://www.pravenc.ru/text/158622.html ВИЛЕНСКАЯ И ЛИТОВСКАЯ ЕПАРХИЯ] {{ref-ru|}} // Православная энциклопедия</ref>.
 
У такіх умовах [[8 верасня]] [[1845]] г. адбылося ўрачыстае адкрыццё Літоўскай семінарыі ў Віленскім [[Царква Святой Тройцы і базыльянскі манастыр (Вільнюс)|Свята-Траецкім манастыры]]. З той нагоды Іосіф Сямашка пісаў:
Радок 83 ⟶ 82:
У [[1864]] г., з нагоды 25-годдзя «''возсоединенія западно-русских уніатовъ съ восточной церковью''» [[Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў-Віленскі|М. М. Мураўёв]] «''ассигновалъ из контрибуціонныхъ суммъ<ref>[https://dlib.rsl.ru/viewer/01003633221?login=1#?page=365 Жизнь Іосифа Семашки, митрополита Литовскаго и Виленскаго и возсоединеніе западно-русскихъ уніатовъ с православною церковію въ 1839 г.] : Съ 3-мя портретами высокопреосященнаго Іосифа / Сочиненіе Г. Я. Кипріановича. — Вильна : Типографія И. Блюмовича, 1893. — XVIII, 448 с., 3 л. портр. {{ref-ru|}} стар.327</ref>''» 60.000 рублёў на капітальную перабудову Літоўскай семінарыі. І ў [[1865]]—[[1866]] гг. у семінарскіх будынках адбыўся выразны рамонт. Сталовая і бібліятэчная залы, памяшканні выхаванцаў значна пашыраны, уладкаваны асобна агульныя спальні і класы. Вучні тым часам жылі ў [[Андрэеўскае духошнае вучылішча|Андрэеўскай вучэльні]]. У [[1866]] годзе былі выдалены з праграмы медыцына, сельская гаспадарка і прыродазнаўчая гісторыя, а дададзена [[педагогіка]] (як прадмет патрэбны для будучых пастыраў і настаўнікаў народа); заснавана пры семінарыі нядзельная школа.
 
Указам [[Свяшчэнны сінод Рускай праваслаўнай царквы|Свяшчэннага Сінода]] ад [[27 мая]] [[1867]] года згодна новага Статута духоўныя семінарыі ставіліся ў непасрэднае вядзенне епархіяльных архірэяў. У [[1872]] годзе ў семінарскім навучанні адбыліся значныя змены: замест трох двухгадовых аддзяленняў былі ўведзены 6 класаў па аднаму году навучання. Былі дададзеныя новыя прадметы: асноўнае багаслоўе, філасофія, касмаграфія і трыганаметрыя. Палепшылася ўтрыманне, вучэбны матэрыял, гімнастычныя снарады і мэбля, пабудаваны шпіталь у семінарскім садзе, перабудавана лазня. Сапраўднай скарбніцай па ўсіх абласцях ведаў была фундаментальная [[бібліятэка]] духоўнай семінарыі (у [[1885]] годзе ў ёй налічвалася 12500 тамоў, сярод якіх былі рэдкія выданні XV—XVII ст.<ref name="Православная энциклопедия">[http://www.pravenc.ru/text/158622.html ВИЛЕНСКАЯ И ЛИТОВСКАЯ ЕПАРХИЯ] {{ref-ru|}} // Православная энциклопедия</ref>). У [[1873]] г. адкрыўся клас [[іканапіс]]у.
 
З пачаткам [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]], у 1915 годзе Літоўская духоўная семінарыя была эвакуявана ў [[Разань]] і да [[1917]] года месцілася ў памяшканнях Гаўрылаўскага прытулку.