Зыгмунт Мінейка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
катэгорыі, дапаўненне, вычытка
Радок 3:
'''Зыгмунт (Сігізмунд) Станіслававіч Мінейка''', або '''Мінейка-Газдава''' ({{lang-pl|Zygmunt Mineyko}}; {{ДН|||1840}}, в. Балванішкі Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер в. Зялёны Бор Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. — {{ДС|27|12|1925}}, [[Грэцыя]]; Псеўданімы: ''Баравы'') — кіраўнік [[Паўстанне 1863-1864|паўстання 1863—1864 гадоў]] у Ашмянскім павеце.
 
У 1863 у атрадах [[Мар’ян Лангевіч|М. ЛягневічЛангевіча]]а. Паўстанцкі ваенны начальнік Ашмянскага павета, камандзір атрада. 3(15) чэрвеня 1863 г. атрад быў разбіты пад Расолішкамі, Мінейка палонены і прыгавораны да пакарання смерцю. Толькі праз [[хабар]] удалося змяніць прысуд на 12 гадоў катаргі ў [[Сібір]]ы.
 
Адзін з кіраўнікоў арганізацыі ссыльных. У 1865 годзе З. Мінейка збег з катаргі, затым выехаў за мяжу. Скончыў акадэмію генштаба ў Парыжы (1868). З 1891 года — у Грэцыі, удзельнічаў у вайне з Турцыяй за Крыт, быў папулярызатарам [[Летнія Алімпійскія гульні 1896|Алімпійскіх гульняў 1896 года]] ў Афінах. Ганаровы грамадзянін Грэцыі. Аўтар успамінаў.
 
Ажаніўся з грэчанкай Празерпінай Манарыс, іх дачка Зоф’я — жонка Георгіяса Папандрэу-старэйшага (1888—1968), вядомага палітыка, прэм’ер-міністра ўрада Грэцыі ў эміграцыі (1944—1945), а таксама ў 1963—1965 г.
 
Сын Георгіяса — Андрэас Папандрэу (1919—1996) быў стваральнікам PASOK, прэм’ерам Грэцыі ў 1981—1989 і 1993—1996 гадах. Праўнукам Зыгмунта Мінейкі з’яўляецца вядомы грэцкі палітык, кіраўнік Усягрэцкага сацыялістычнага руху (PASOK), прэм’ер-міністар Грэцыі Георгіяс Папандрэў-малодшы<ref>[http://nn.by/index.php?c=ar&i=30165 Праўнук беларускага паўстанца стане прэм’ер-міністрам Грэцыі, Наша Ніва, 4 кастрычніка 2009]</ref>.
 
== Творы ==
* Z tajgi pod Akropol: Wspomnienia z lat 1848—1868. — Warszawa, 1971.
* З Тайгі пад Акропаль: успаміны з 1848—1866 гадоў / Зыгмунт Мінейка. — Мінск : Лімарыус, 2017. — 564, [2] с. — (Беларуская мемуарная бібліятэка).
 
{{зноскі}}
Радок 20 ⟶ 23:
* PSB;
* {{Крыніцы/ЭГБ|5}}
 
 
== Спасылкі ==
* [http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-ii?id=19666 Леанід Маракоў. МІНЕЙКА Зыгмунт]
* [http://pages.interlog.com/~mineykok/popolsku.html Genealogia Mineyków, szukanie swojej przeszłości]
* [http://news.tut.by/society/133461.html Як TUTэйшыя змянялі свет. Ліцвінскі элін — герой Грэцыі]
 
{{Бібліяінфармацыя}}
 
{{DEFAULTSORT:Мінейка Зыгмунт}}
[[Катэгорыя:Афіцэры ордэна Збавіцеля]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў]]
[[Катэгорыя:Прысуджаныя да смяротнага пакарання]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі франка-прускай вайны]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў Грэцыі]]
[[Катэгорыя:Ваенныя інжынеры]]
[[Катэгорыя:Ваенныя Грэцыі]]
[[Катэгорыя:Класічныя археолагі]]
[[Катэгорыя:Журналісты XIX стагоддзя]]
[[Катэгорыя:Род Мінейкаў]]