Алесь Бажко: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др дапаўненне
катэгорыі, арфаграфія, дапаўненне, удакладненне
Радок 24:
}}
{{цёзкі2|Бажко}}
'''Алесь (Аляксандр) Цімафеевіч Бажко''' ({{ДН|22|10|1918}}, в. [[Даўгінава (Карэліцкі раён)|Даўгінава]], {{МН|Карэліцкі раён|у Карэліцкім раёне|}} — {{ДС|17|4|2013}}) — беларускі [[пісьменнік]] і [[паэт]], агент савецкіх спецслужб. [[Заслужаны работнік культуры БССР]] (1977)<ref name="БС">{{кніга
|аўтар =
|частка = Божко Алесь
Радок 44:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Закончыў музычны інстытут імя С. Манюшкі ў [[Навагрудак|Навагрудку]] (1936—1938), вучыўся ў [[Музычны ўніверсітэт імя Фрыдэрыка Шапена|Варшаўскай кансерваторыі]] (1938—1939). Але вучоба была спынена з-за пачатку [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]]. Працаваў дырэктарам мірскага Раённагараённага дома культуры (1940).
 
У 1940 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Пасля ранення пад [[Горад Ельня|Ельняй]] (1942) працаваў на абаронным будаўніцтве. Удзельнічаў у стварэнні першых фарміраванняў Войска Польскага на тэрыторыі СССР у якасці генеральнага інструктара прапаганды Валагодскага акружнога ўпраўлення Саюза польскіх патрыётаў. З чэрвеня 1945 года — інструктар Баранавіцкага абкома камсамола, 1-ы сакратар Дзятлаўскага райкома камсамола.
 
Са снежня 1945 года — на журналісцкай рабоце: літсупрацоўнік баранавіцкай абласной газеты «[[Чырвоная змена]]», на абласным радыё, у рэдакцыях рэспубліканскіх газет «[[Савецкі селянін]]», «[[Чырвоная змена]]», у маладзечанскай абласной газеце «[[Сталінскі шлях]]». У 1947 годзе далучаецца да нелегальнай падпольнай арганізацыі [[Саюз вызвалення Беларусі (1946—1947)|Саюз вызвалення Беларусі]], але неўзабаве арганізацыю выкрываюць савецкія спецслужбы.<ref>http://jivebelarus.net/history/new-history/freedom-belarus-union.html Кароткі нарыс гісторыі Саюзу Вызваленьня Беларусі</ref> Аднак актыўны сябра арганізацыі Алесь Бажко не быў арыштаваны і засуджаны, а ў далейшым выступаў як публіцыст, які змагаўся з [[нацыяналізм]]ам. Інфармацыю аб супрацоўніцтве Алеся Бажко з савецкімі спецыяльнымі службамі пацвярджаў былы выкладчык Гродзенскага педінстытута [[Браніслаў Ржэўскі]]: [[КДБ]] падаслала Бажко да Ржэўскага, калі той аднойчы быў выкліканы ў [[Мінск]], нібы для ўдакладнення праграмы па беларускай літаратуры — тры дні Бажко ўвіхаўся каля Ржэўскага, а потым змест іх размоў быў прыгаданы на допытах Ржэўскага, якія праводзілі супрацоўнікі КДБ у [[1957]] годзе.<ref>https://novychas.by/poviaz/duch_jaho_nie_zlamali_z_uspami Новы Час. Дух яго не зламалі. З успамінаў Міколы Канаша</ref>
 
Скончыў завочна [[Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага|Літаратурны інстытут у Маскве]] ў 1955 годзе<ref name="БС"/>. З 1956 — карэспандэнт, загадчык аддзела лістоў газеты «[[Літаратура і мастацтва (1932)|Літаратура і мастацтва]]». З 1959 — намеснік рэдактара газеты «[[Голас Радзімы]]», з 1962 — загадчык рэдакцыі мастацкай літаратуры выдавецтва «[[Беларусь, выдавецтва|Беларусь]]»<ref name="БС"/>, з 1970 — намеснік галоўнага рэдактара газеты [[Літаратура і мастацтва (1932)|«Літаратура і мастацтва»]]. У 1973—1977 працаваў дырэктарам [[Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы|Літаратурнага музея Янкі Купалы]]<ref name="БС"/>, у 1977—1978 — галоўны рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі і намеснік начальніка Упраўлення па справах мастацтваў [[Міністэрства культуры БССР]]<ref name="БС"/>. З 1979 года персанальны пенсіянер саюзнага значэння.
Радок 55:
Дэбютаваў у друку нарысамі і нататкамі ў 1945<ref name="БС"/>. Першыя вершы апублікаваў у 1947<ref name="БС"/>. Аўтар аповесцяў «Перад вераснем» (1959), «Позняе ворыва» (1963), «Лясныя крушні» (1981), «Жывыя прывіды» (1986), зборніка нарысаў і памфлетаў «Татальнае банкруцтва» (1973), кнігі аповесцей «Перад вераснем. Позняе ворыва» (1979). Выйшлі паэмы А. Бажко «Карвіга пакідае хутар» (1961), «Татры» (1964), «Паэмы» (1968), зборнікі вершаў «Блакітныя вербы» (1973), «Суладдзе» (1975), «Каласы і скалы: Выбранае» (1978). У 1987 выйшлі Выбраныя творы (паэмы і вершы). Перакладаў з польскай і славацкай моў.
 
== ПрызнаннеУзнагароды ==
* Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
* Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|СП СССР]] (з 1957).
Радок 78:
[[Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову]]
[[Катэгорыя:Члены арганізацыі «Чайка»]]