Ітэса: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 22:
У мінулым ітэса будавалі свае паселішчы вакол сядзібы ''лок'аурыяарт'' (літаральна «чалавека з месца пахавання жывёлы»), які адыгрываў ролю правадыра і прадстаўляў абшчыну ''ітэмван'' (літаральна «агмень») ў каланіяльнай адміністрацыі. Аднак ужо ў каланіяльны перыяд пасля пераразмеркавання зямель паміж [[сям'я|сем'ямі]] ітэса пачалі будаваць свае сядзібы на ўскраінах палеткаў. Такая раскіданасць прывяла да таго, што выразных межаў паселішча няма. Тым не меней, існуюць тэрытарыяльныя абшчыны ''адукет'' («супольнае жыццё»). Яны кіруюцца дарослымі чальцамі сямейных гаспадарак. Нязгода з астатнімі чальцамі абшчыны можа прывесці да пераходу сямейнай гаспадаркі ў іншую ''адукет''. Часцей чальцы ''адукет'' аддаюць перавагу дамоўленасці і аказваюць узаемную дапамогу. Найбольш арганізаваныя абшчыны складаюцца са сваякоў. Важным фактарам, што гуртуе суседзей, з'яўляюцца сумесныя [[свята|святы]] і спажыванне [[піва]] мужчынамі.
 
У Кеніі у нашы дні пераважаюць малыя нуклеарныя [[сям'я|сем'і]], ва Угандзе, дзе захоўваецца важнасць сямейных сельскіх гаспадарак — пашыраныя. Апошнія уключаюць у сябе сям'ю бацькі і некалькі сямей яго сыноў. Кожная сям'я займае асобную хаціну. Фармальна на чале пашыранай сям'і стаіць бацька, а маці кіруе жаночай часткай. У рэчаіснасці, рашэнні па большасці пытанняў прымаюцца калектыўна. Калі згоды ў сям'і няма, гэта можа выклікаць працяглыя спрэчкі, што доўжацца гадамі і ў выніку могуць прывесці да падзелу супольнай сямейнай гаспадаркі. Найчасцей спрэчкі ўзнікаюць паміж жанчынамі, асабліва дачкамі і нявесткамі. [[Шлюб]]у папярэднічаюць перагаворы паміж сваякамі жаніха і нявесты. Род жаніха выплочвае сям'і нявесты выкуп. Раней за нявесту разлічваліся каровамі, у наш час — часцей [[грошы|грашыма]].

У ітэса захаваліся родавыя арганізацыі ''атэкер''. Лічыцца, што першапачаткова было 9 родаў, пазней ад іх адшчапіліся іншыя. Буйныя роды падзяляюцца на драбнейшыя. Сваяцтва ў родзе перадавалася толькі па мужчынскай лініі, [[шлюб]]ы знутры роду забараняліся. На чале рода стаяў правадыр ''акалон'' і рада старэйшын ''айрабіс аўранет''. Роды рэгулявалі спрэчкі, дамаўляліся з іншымі родамі. Аднак у наш час ''атэкер'' — гэта болей [[культура|культурнае]], чым [[палітыка|палітычнае]] аб'яднанне. Паступова зыходзіць у нябыт такі традыцыйны [[сацыяльны інстытут]] як ''атурыё'' — узроставыя аб'яднанні. Яны ахоплівалі мужчын, якія супольна праходзілі рытуал [[ініцыяцыя|ініцыяцыі]]. Да пэўнага ўзросту юнакі складалі грамадскі пласт без асобых правоў, але з абавязкам несці ахову і ваяваць. Прадстаўнікі ''атурыё'' розных родаў маглі гуртавацца ў часовую [[армія|армію]] ''аджор'' на чале ваеннага правадыра ''арувок''.
 
{{зноскі}}