Ітэса: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 26:
 
У ітэса захаваліся родавыя арганізацыі ''атэкер''. Лічыцца, што першапачаткова было 9 родаў, пазней ад іх адшчапіліся іншыя. Буйныя роды падзяляюцца на драбнейшыя. Сваяцтва ў родзе перадавалася толькі па мужчынскай лініі, [[шлюб]]ы знутры роду забараняліся. На чале рода стаяў правадыр ''акалон'' і рада старэйшын ''айрабіс аўранет''. Роды рэгулявалі спрэчкі, дамаўляліся з іншымі родамі. Аднак у наш час ''атэкер'' — гэта болей [[культура|культурнае]], чым [[палітыка|палітычнае]] аб'яднанне. Паступова зыходзіць у нябыт такі традыцыйны [[сацыяльны інстытут]] як ''атурыё'' — узроставыя аб'яднанні. Яны ахоплівалі мужчын, якія супольна праходзілі рытуал [[ініцыяцыя|ініцыяцыі]]. Да пэўнага ўзросту юнакі складалі грамадскі пласт без асобых правоў, але з абавязкам несці ахову і ваяваць. Прадстаўнікі ''атурыё'' розных родаў маглі гуртавацца ў часовую [[армія|армію]] ''аджор'' на чале ваеннага правадыра ''арувок''.
 
[[Фальклор]] ітэса надзвычай разнастайны. Добра захаваліся вусныя [[вусная гісторыя|гістарычныя]] і [[генеалогія|генеалагічныя]] паданні. Традыцыйныя [[танец|танцы]] падзяляюцца на [[рытуал]]ьныя, [[свята|святочныя]] і [[магія|магічныя]]. Напрыклад, танец з бразготкамі арганізоўваецца ў выпадку неабходнасці параіцца з душамі продкаў. Танцоры паступова ўваходзяць у транс і пачынаюць вяшчаць. Распаўсюджаныя музычныя інструменты: [[лютня|лютні]] і [[барабан]]ы.
 
{{зноскі}}