Ланга: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 39:
Ланга вераць, што самай магутнай істотай у [[сусвет|свеце]] з'яўляецца яго стваральнік ''джок''. Пад уплывам хрысціянскіх місіянераў постаць ''джок'' ператварылася ў [[бог]]а. Але ў найбольш ранніх апісаннях ён маляваўся як вярхоўны дух. Народныя вераванні таксама прызнаюць існаванне шматлікіх іншых духаў, што ўздзейнічаюць на жыццё чалавека. У [[20 стагоддзе|XX]] ст. былі пазычаны культы [[ньёра]] апантаннасці духамі. Яны асабліва папулярны сярод жанчын. У мінулым ланга практыкавалі шматлікія [[рытуал]]ы пераходу мужчын з адной узрастовай групы ў іншую. У нашы дні яны сустракаюцца рэдка, як і самі ўзрастовыя групы. Існавала постаць традыцыйнага [[жрэцтва|жраца]], які арганізоўваў такія рытуалы, а таксама лекаваў хворых. З распаўсюджаннем культаў апантаннасці духамі лекаванне [[трава]]мі і [[магія]]й амаль спынілася.
 
Частка вернікаў спавядае [[хрысціянства]], але нават сярод хрысціян прыняты ахвярапрынашэнні духам продкаў.
 
{{зноскі}}