Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 12:
| website =
}}
'''Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя''' (БНСП)  — арганізацыя беларускіх [[Нацыянал-сацыялізм|нацыянал-сацыялістаў]] у [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], якая дзейнічала ў 1933—1937 гадах<ref>ЭГБ. Т. 1.</ref>.
 
== Гісторыя ==
Пачала стварацца ў 1933 годзе ў [[Вільнюс|Вільні]] ([[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польская Рэспубліка]]) паводле ініцыятывы нацыяналістычна настроеных беларускіх дзеячаў. Лідарам партыі быў абраны [[Фабіян Акінчыц]], у кіраўніцтва партыі таксама ўваходзілі [[Уладзіслаў Казлоўскі|Уладзіслаў Калоўскі]], [[Альбін Мацвеевіч Стаповіч|Альбін Стаповіч]], [[Павел Арцішэўскі]], [[Лявон Іванавіч Дубейкаўскі|Лявон Дубейкаўскі]], [[Канстанцін Аляксандравіч Юхневіч|Кастусь Юхневіч]], [[Алёйзы Пецюкевіч]], [[Антон Сапко]]. З восені 1933 года Фабіян Акінчыц разам з Уладзіславам Казлоўскім пачалі выданне часопіса [[Новы шлях (1933)|«Новы шлях»]], органа БНСП, дзе шмат увагі аддавалі абгрунтаванню і апраўданню ідэалогіі нацыянал-сацыялізму. Наклад часопіса не перавышаў 500 асобнікаў{{Sfn|Туронак Ю.|2003}}.
 
На старонках газеты БНСП пісалася, што [[беларускі нацыяналізм]] патрэбны як супраціўленне палітыцы [[Паланізацыя|паланізацыі]] і [[Русіфікацыя|русіфікацыі]]. [[Сацыялізм|Сацыялістычныя]] погляды вынікалі з крытыкі [[Марксізм|марксізму]], гаспадаркі і палітыкі ў [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]. Аўтары крытыкавалі марксізм, ставячы яму ў віну ідэю дыктатуры пралетарыяту, не прыдатную ў пераважна аграрным беларускім грамадстве. Найперш беларускі нацыянал-сацыялізм зводзіўся да змагання за незалежнасць і паляпшэння жыцця, за дабрабыт усяго беларускага народу. Найбольш шкодным для беларусаў лічыўся [[інтэрнацыяналізм]]. [[Яўрэі|Жыдоў]] лічылі галоўнымі віноўнікамі эканамічнага заняпаду беларусаў, палякі вінаваціліся ў паланізацыі, а рускія  — у русіфікацыі беларускага народу. Узорам для беларускіх нацыянал-сацыялістаў быў адпаведны нямецкі рух{{Sfn|Глагоўская Л.|2006}}.
 
У траўні 1935 года беларускія нацыянал-сацыялісты Фабіян Акінчыц, Уладзіслаў Казлоўскі і Павел Арцішэўскі для папулярызацыі ідэй БНСП увайшлі ў склад [[Беларускі нацыянальны камітэт (Вільня)|Беларускага нацыянальнага камітэта]]. БНСП займала выразныя антысавецкія і антыкамуністычныя пазіцыі, не прымала ідэі кансалідацыі заходнебеларускага руху. У праграме 1936 яе лідары дэкларавалі замену [[капіталізм|капіталістычнага ладу]] [[сацыялізм|сацыялістычным]]. Падкрэслівалася, што «палітычным ідэалам ёсць незалежная і аб’яднаная беларуская дзяржава ў яе этнічных межах». Актывісты хацелі ў хуткім часе склікаць з’езд. Для пашырэння ідэй члены БНСП чыталі лекцыі ў [[Беларускі студэнцкі саюз|Беларускім студэнцкім саюзе]]{{Sfn|Глагоўская Л.|2006}}.
 
8 снежня 1936 года ў БНСП увайшла група Беларускіх незалежных радыкалаў на чале з [[Канстанцін Аляксандравіч Юхневіч|Канстанцінам Юхневічам]]{{Sfn|Глагоўская Л.|2006}}. Польскія ўлады, занепакоеныя кантактамі Акінчыца з Замежным бюро [[Нацыянал-сацыялістычная нямецкая рабочая партыя|Нямецкай нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі]] (NSDAP — ННСРП) у 1936 годзе адмовілі ў правядзенні з’езда{{Sfn|Туронак Ю.|2003}}. У траўні і чэрвені 1937 года ў асобных паветах прайшлі канферэнцыі сяброў і прыхільнікаў БНСП. На іх абмяркоўваліся пытанні ўтварэння ЦК і статута партыі. У выніку нарад быў абраны ЦК БНСП у складзе: [[Фабіян Акінчыц]], [[Уладзіслаў Казлоўскі]], [[Канстанцін Аляксандравіч Юхневіч|Канстанцін Юхневіч]], [[Алёйзы Пецюкевіч]] і [[Антон Сапко]]. Фабіян Акінчыц заняў пасаду старшыні, Уладзіслаў Казлоўскі  — сакратар, Канстанцін Юхневіч  — скарбнік{{Sfn|Глагоўская Л.|2006}}.
 
18 кастрычніка 1937 года ЦК БНСП атрымаў ад [[Віленскае ваяводства (1926—1939)|віленскага ваяводы]] Людвіга Бацянскага распараджэнне аб забароне дзейнасці на тэрыторыі пагранічнай паласы (30  км ад дзяржаўнай граніцы), такія ж забароны выдадзеныя і іншымі ваяводствамі: [[Палескае ваяводства|Палескім]] (29 верасня), [[Беластоцкае ваяводства (1919—1939)|Беластоцкім]] (30 верасня), [[Навагрудскае ваяводства (Польшча)|Навагрудскім]] (11 кастрычніка). 7 лістапада 1937 года ЦК БНСП пастанавіў перанесці сядзібу і рэдакцыі «Новага Шляху» ў [[Ліда|Ліду]] на вуліцу Ціхую, 4. Забарона дзейнасці ў Вільні моцна абмежавала дзейнасць партыі, звёўшы яе да правінцыйнага ўзроўню{{Sfn|Глагоўская Л.|2006}}.
 
У канцы 1937 года Фабіян Акінчыц вярнуўся на сваю гаспадарку [[Акінчыцы]] пад [[Стоўбцы|Стоўбцамі]]. Увесну 1939 года Акінчыц выязджае ў [[Берлін]], дзе сярод іншага рыхтуецца да сумеснай з прадстаўнікамі ННСРП канферэнцыі беларускіх нацыянал-сацыялістаў. Канферэнцыя адбылася ў першай палове чэрвеня 1939 года ў [[Вольны горад Данцыг|Данцыгу]]. Паводле данясенняў польскай выведкі і паведамленняў прэсы, разглядалася гатоўнасць беларускіх нацыянал-сацыялістаў аказаць падтрымку нямецкім ваенныя дзеянням у Польшчы наўзамен падтрымцы немцамі беларускіх незалежніцкіх памкненняў. Практычных вынікаў канферэнцыя не мела, а пасля падпісання ў 1939 годзе [[Пакт Молатава — Рыбентропа|нямецка-савецкага пакта]] нямецкія ўлады забаранілі эмігрантам у Германіі праяўляць варожы настрой да [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]]{{Sfn|Туронак Ю.|2003}}.
Радок 33:
== Літаратура ==
* {{артыкул|аўтар= Глагоўская Л.|загаловак= Беларускі нацыянал-сацыялізм і асяродзьдзе «Новага шляху»|арыгінал= |спасылка= https://nashaziamlia.org/2006/07/09/186/|аўтар выдання= |выданне= |тып= |месца= |выдавецтва= |год= 2006|выпуск= |том= |нумар= |старонкі= |isbn= |issn= |doi= |bibcode= |arxiv= |pmid= |мова= |ref= Глагоўская Л.|archiveurl= |archivedate=}}
* Ладысеў, У.  Ф.  Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя. Праграма Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі / У.  Ф.  Ладысеў // Палітычныя партыі Беларусі: Дапаможнік для вывучаючых гісторыю Беларусі. - — Мн.: «Згода», 1994. - — 262 с. - — (Гістарычныя сшыткі. Сш. 2). - — С. 9 - — 18.
* {{артыкул|аўтар= [[Юры Туронак|Туронак Ю]].|загаловак= Фабіян Акінчыц — правадыр беларускіх нацыянал–сацыялістаў|арыгінал= |спасылка= http://www.belhistory.eu/yury-turonak-fabiyan-akinchyc%C2%A0-pravadyr-belaruskix-nacyyanal%E2%80%93sacyyalista%D1%9E/|аўтар выдання= |выданне= [[Беларускі гістарычны агляд (часопіс)|Беларускі Гістарычны Агляд]]|тып= часопіс|месца= |выдавецтва= |год= 2003|выпуск= |том= 10 Сш. 1—2|нумар= |старонкі= 143—162|isbn= |issn= |doi= |bibcode= |arxiv= |pmid= |мова= |ref= Туронак Ю.|archiveurl= |archivedate=}}
* [http://www.belhistory.eu/yury-turonak-dzejnasc-grupy-fabiyana-akinchyca-1939%E2%80%931943/ Туронак, Ю. Дзейнасць групы Фабіяна Акінчыца (1939–19431939—1943) / Юры Туронак // Беларускі гістарычны агляд.  — 2007.  — Т. 14.  — Сш. 1  — 2.  — С. 81  — 96.]
 
{{Фашызм (тэмы)}}