Ішчална: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: фэйк, бо сонечныя гадзіннікі ёсць яшчэ прынамсі ў Магілёве і нясвіжскім парку. Спасылка на крыніцу не працуе
Радок 69:
 
== Гісторыя ==
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Першы пісьмовы ўспамін пра Ішчалну датуецца [[1515]] годам, калі [[падкаморы надворны]], [[староста]] эйшышкаўскі [[Андрэй Давойнавіч]] заснаваў тут касцёл Найсвяцейшай Тройцы. Мясцовасць уваходзіла ў склад [[Лідскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Лідскага павета]] [[Віленскае ваяводства|Віленскага ваяводства]]. У [[1547]] годзе [[Станіслаў Давойнавіч]] паводле прывілея [[Спіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Жыгімонт Стары|Жыгімонта Старога]] заклаў у Iшчалне [[мястэчка]]<ref>[[Валерый Шаблюк]]. Ішчална // {{Крыніцы/ЭГБ|3к}} С. 511.</ref>. У [[1573]] годзе [[ваявода полацкі]] [[Станіслаў Давойна]] (сын Станіслава Давойнавіча) перадаў касцёлу тры вёскі з 380 прыгоннымі і абавязаў маёнтак аплачваць працу трох [[святар]]оў.
 
На працягу [[17 стагоддзе|XVII ст.]] маёнткам і мястэчкам валодалі [[Лімонты]], [[Вішнявецкія]], [[Палупяты]], [[Радзімінскія-Францкевічы]], [[Скарбек-Важынскія]]. Станам на [[1690]] год тут налічвалася 53 двары.
 
У часы [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайны]] ([[1700]]—[[1721]]) у [[1708]] годзе Ішчалну занялі [[Швецыя|шведскія]] войскі, якія паразбівалі касцельныя званы. У [[1711]] годзе пачалася перабудова касцёла. Да яе заканчэння ў [[Вільня|Вільні]] заказалі [[сонечны гадзіннік]], які захаваўся да нашых дзён.

У [[1740]] годзе Ішчална перайшла ў валоданне Яна Вала, які збудаваў тут сядзібу. У [[1758]] годзе яго сын гарадзенскі харунжы Ю. Вал збудаваў мураваны касцёл у барочным стылі, асвечаны ў [[1761]] годзе ў імя Найсвяцейшай Тройцы (на [[1781]] лічыў 1255 парафіян). У [[1770]] годзе адкрыўся [[шпіталь]] для нямоглых і калек. У часы [[Паўстанне 1794 года|паўстання Тадэвуша Касцюшкі]] ([[1794]]) у ваколіцах Ішчалны дзейнічаў аддзел паўстанцаў пад камандай Хлявінскага. На шляху з мястэчка ў [[Шчучын]] адбылося некалькі баёў паміж паўстанцамі і царскімі войскамі, у якіх карнікіапошнія панеслі значныя страты.
 
[[Выява:Iščałna, Łaskovič. Ішчална, Ласковіч (N. Orda, 13.05.1876).jpg|thumb|245px|Сядзіба Ласковічаў. [[Напалеон Орда|Н. Орда]], [[XIX стагоддзе|XIX ст.]]]]
 
=== Расійская імперыя ===
У выніку [[трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1795]]) Ішчална апынулася ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], у Шчучынскай воласці [[Лідскі павет (Расійская імперыя)|Лідскага павета]] [[Віленская губерня|Віленскай губерні]]. Існавалі аднайменныя мястэчка і вёска, якімі валодалі Скарбек-Важынскія. Станам на [[1863]] год тут было 5 жылых будынкаў, на [[1885]] — касцёл, вінакурны завод, 2 карчмы. Паводле вынікаў перапісу ([[1897]]) — 14 двароў, паштовая станцыя. На [[1905]] існавалі аднайменныя вёска (75 дзесяцін зямлі) і маёнтак (1112 дзесяцін зямлі).
 
У [[Першая сусветная вайна|Першую сусветную вайну]] ў [[1915]] годзе Ішчалну занялі [[Кайзераўская Германія|кайзераўскія войскі]].
 
=== Найноўшы час ===
У [[1919]]—[[1920]] гадах Ішчална знаходзілася пад уладай бальшавікоў, затым польскага войска. Згодна з [[Рыжскі мірны дагавор 1921 года|Рыжскім мірным дагаворам]] ([[1921]]) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка, 1918—1939|Польскай Рэспублікі]], у Шчучынскай гміне [[Лідскі павет (1921—1940)|Лідскага павета]] [[Навагрудскае ваяводства (1921—1940)|Навагрудскага ваяводства]].
 
У [[Першая сусветная вайна|Першую сусветную вайну]] ў [[1915]] годзе Ішчалну занялі [[Кайзераўская Германія|кайзераўскія войскі]], у [[1919]]—[[1920]] — бальшавікі, польскае войска. Згодна з [[Рыжскі мірны дагавор 1921 года|Рыжскім мірным дагаворам]] ([[1921]]) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка, 1918—1939|Польскай Рэспублікі]], у Шчучынскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час існавалі аднайменныя вёска (7 двароў) і фальварак (16 будынкаў). У [[1930]] годзе адкрылася пачатковая польская школа і шавецкае вучылішча для дзяўчат, у [[1932]] годзе — цагельны завод. Апошнімі ўладарамі Ішчалны да [[1939]] года былі шляхціцы [[Ласковічы]]. Пан Ласковіч на старым месцы збудаваў новы палац у класічным стылі, заклаў парк. Вакол палаца было шмат гаспадарчых пабудоў: вінакурня, млыны, дзве карчмы. Да нашага часу захаваліся толькі некалькі гаспадарчых пабудоў, ад палаца засталіся толькі руіны.
 
У [[1939]] годзе Ішчална ўвайшла ў [[БССР]], з [[12 кастрычніка]] [[1940]] года ў складзе [[Гардзеевіцкі сельсавет|Гардзеевіцкага сельсавета]] [[Жалудоцкі раён|Жалудоцкага раёна]] (з [[17 красавіка]] [[1962]] года ў [[Шчучынскі раён|Шчучынскім раёне]]). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на [[1940]] год існавалі фальварак (18 дамоў) і колішні маёнтак (28 пабудоў). У 1965 годзе вёска перададзена са скасаванага [[Вялікабаярскі сельсавет|Вялікабаярскага сельсавета]] ў [[Шчучынскі сельсавет]]<ref>Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).</ref>, у 1965—1966 гадах — у складзе Шчучынскага сельсавета<ref>Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня, 3 і 20 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).</ref>, з 1966 года вёска ў Мажэйкаўскім сельсавеце. На [[1995]] год у вёсцы было 38 двароў, на [[1 студзеня]] [[2001]] года — 76.