Янка Доўгі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Янка Доўгі''' — беларускі публіцыст, паэт. == Біяграфія == Нарадзіўся на Люцыншчыне, вер...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Янка Доўгі''' ([[1900-я]], [[Люцын]]шчына — не раней за [[1937]]) — беларускі [[публіцыст]], [[перакладчык]], [[паэт]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся на [[Люцын]]шчыне, верагодна ў канцы 1900-х гадоў. Меў таленавітую малодшую сястру Вікторыю, якая актыўна друкавалася на старонках вучнёўскага часапіса «Школьная праца». Вучыўся ў [[Люцынская беларуская гімназія|Люцынскай беларускай гімназіі]]. Некалькі вершаў былі змешчаны ўжо ў зборніку вучнёўскіх работ «Ластаўка», што выйшаў пад рэдакцыяй [[К. Езавітаў|К. Езавітава]] ў Люцыне ў 1924 г. Пасля закрыцця Люцынскай гімназіі латвійскімі ўладамі разам са сваімі аднакласнікамі перайшоў вучыцца ў [[Дзвінская беларуская дзяржаўная гімназія|Дзвінскую беларускую дзяржаўную гімназію]], якую скончыў у 1926 годзе. У тым жа годзе разам са сваімі сябрамі стаў навучэнцам [[Беларускія настаўніцкія курсы (Дзвінск)|Беларускіх настаўніцкіх курсаў]]. Пасля іх паспяховага завяршэння вырашыў з [[Аляксандр Вайноўскі|Аляксандрам Вайноўскім]] і [[Валянціна Казлоўская|Валянцінай Казлоўскай]] наведаць [[Менск]], дзе і засталіся. Янка Доўгі паступіў на [[педагагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]].
 
 
У 1929 г. у шостым нумары часопіса «[[Узвышша (часопіс)|Узвышша]]» друкуецца перакладзенае ім на беларускую мову апавяданне [[Л. Паэгле]] «Хто адседзіць», а ў наступным нумары вялікі літаратуразнаўчы нарыс «Латышскі паэт Ян Райніс». Заканчэнне ўніверсітэта супала з кардынальнымі зменамі ў краіне: нядаўна прайшлі гучныя арышты па сфабрыкаванай справе [[Саюз вызвалення Беларусі (справа)|«Саюза вызвалення Беларусі»]], потым [[Беларускі нацыянальны цэнтр (справа)|«Беларускага нацыянальнага цэнтра»]], былі арыштаваны многія яго знаёмыя і сябры з літаратурнага згуртавання «Узвышша», а само аб’яднанне было зачынена. У гэты час Янка Доўгі прыйшоў працаваць у Латышскі сектар [[Камісія па вывучэнні Заходняй Беларусі|Камісіі па вывучэнню Заходняй Беларусі]] [[Беларуская Акадэмія навук|Беларускай акадэміі навук]], дзе ён стварыў правакацыйна-адыёзную кнігу «Беларускі нацыянал-фашызм у Латвіі», усе факты ў якой падагнаны пад адну схему абвінавачвання ''«беларускіх буржуазных нацыяналістаў у здрадлівай дзейнасці на карысць разведак замежных краін»''. Але ў кнізе таксама можна знайсці рэдкія дакументы і факты, хоць адпаведна і інтэрпрэтаваныя.
 
У канцы 1937 ці ў пачатку 1938 г. ён быў арыштаваны разам са сваімі сябрамі па Дзвінскай беларускай гімназіі, абвінавачаны ў шпіянажы на карысць латвійскай разведкі і, напэўна, расстраляны.
 
== Літаратура ==
* {{крыніцы/Крывіцкія руны|2}}
 
{{DEFAULTSORT:Доўгі Янка}}
{{Бібліяінфармацыя}}