Касцёл Хрыста Валадара (Азёры): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 45:
Драўляны касцёл у традыцыях народнага драўлянага дойлідства ўяўляў сабой працяглы аб’ём з пяціграннай [[апсіда]]й і адной сакрыстыяй (справа). Галоўны фасад завяршала чацверыковая двух’ярусная вежа-[[званіца]] пад чатырохсхільным дахам. Касцёл быў накрыты двухсхільным гонтавым дахам з вальмамі над апсідай. Залавы інтэр’ер, перакрыты люстраным дашчаным скляпеннем, упрыгожвалі тры двух’ярусныя [[алтар]]ы, вырашаныя [[карынфскі ордэр|карынфскай]] каланадай у выглядзе фігур святых. Высокамастацкай каштоўнасцю вылучаліся разны амбон і шытыя са [[слуцкія паясы|слуцкіх паясоў]] арнаты.
 
[[Файл:Aziory, Kaścielny, Maci Božaj Ružancovaj. Азёры, Касьцельны, Маці Божай Ружанцовай (1941).jpg|left|250px|thumb|Касцельны пляц (1941)]]
У ХIХ ст. да Азёрскай парафіі належалі капліцы ў [[вёска Котра|Котры]] (цяпер Скідзельская парафія), [[Новая Руда|Новай Рудзе]] (з 1914 самастойная парафія), [[Скідзель|Скідзелі]] (з 1991 самастойная парафія) і на мясцовых могілках. У канцы ХIХ ст. колькасць вернікаў Азёрскай парафіі налічвала амаль 5300 чалавек. Касцёл быў рэканструяваны паводле праекта 1925 года. У 1927—28 галоўны фасад святыні ўпрыгожылі дзве трох’ярусныя чацверыковыя вежы-званіцы. Перад Другой сусветнай вайной Азёрская парафія лічылася адносна невялікай — каля 1000 вернікаў. Капліца на могілках ужо не згадвалася.