Напады на пасольства Лівіі ў Мінску: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 35:
[[27 жніўня]] ў 6:04 раніцы група з 30 мужчын ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў праніклі на тэрыторыю лівійскага пасольства<ref name="РБК"/>. Па сведчанні Мухамада Істэйта, дадзеныя асобы не з’яўляліся лівійцамі. Усе яны мелі беларускае грамадзянства, але разам з імі былі часовы павераны ў справах Лівіі ў Беларусі ад УНА, былы часовы павераны і бухгалтар пасольства, таксама лаяльныя Сараджу. Усіх іх Істэйта ведаў асабіста<ref name="РИА"/>.
 
Натоўп пералез праз плот і пачаў рэзаць балгаркай вароты, пераварочваць мэблю, выломваць шкляныя дзверы ў пластыкавай раме і замкі. Мухамад Істэйта першым сустрэў налётчыкаў. Яны, з яго слоў, паклалі яго на зямлю і збілі<ref name="РИА">[https://ria.ru/20200827/posolstvo-1576374675.html В Минске около 30 человек напали на посольство Ливии] // РИА Новости, 27 августа 2020</ref>. Затым часовага паверанага ўспрабавалі выцягнуць з будынка, але супрацоўнікам «РСБ-груп» удалося яго адбіць<ref name="tut"/>. Ахоўнікі паспрабавалі выцесніць правапарушальнікаў, падчас чаго пачалася рукапашная бойка<ref name="РБК"/>. Работнікі пасольства [[Малдова|Малдовы]], якое знаходзілася па суседстве, выклікалі праваахоўнікаў. Да месца падзей прыбыла міліцыя разам з [[АМАП (Беларусь)|АМАП]]ам, але па [[Венская канвенцыя аб дыпламатычных зносінах|Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах]] яны не маглі зайсці на тэрыторыю дыпмісіі без запрашэння<ref>[https://www.belta.by/politics/view/mid-prichinoj-intsidenta-s-posolstvom-livii-javljajutsja-vnutrennie-protivorechija-mezhdu-livijskimi-404444-2020/ МИД: причиной инцидента с посольством Ливии являются внутренние противоречия между ливийскими дипломатами] // БЕЛТА, 27 августа 2020</ref>. Аднак само з’яўленне праваахоўнікаў спыніла спробу штурму, пасля чаго тыя праверылі дакументы ў кожнага прысутнага. Як паведамляла «[[Камсамольская праўда]]», у міліцыянераў узніклі цяжкасці з вызначэннем рэальных супрацоўнікаў дыпламатычнага прадстаўніцтва, паколькі кожны бок заявіў аб сваёй легітымнасці<ref name="комсомолка"/>. Неўзабаве яны атрымалі распараджэнне ад кіраўніцтва не ўмешвацца і з’ехалі, даўшы дыпламатам самім разабрацца ў міжлівійскіх праблемах. У гэты час група прыхільнікаў УНА прад’явіла ультыматум, каб на працягу 15 хвілін дыпламаты пакінулі пасольства, перадаўшы будынак ураду Сараджа, інакш яны аднаўляюць штурм<ref name="РБК"/>. Тым не менш, паўторная атака не адбылася, і да поўдня ўсе староннія асобы пакінула пасольства, а ля ўваходу сабраліся прадстаўнікі СМІ<ref name="tut"/>.
 
== Заявы ==
* {{Сцяг|Беларусь}} '''Беларускія ўлады''': Прэс-сакратар [[МЗС Беларусі]] Анатоль Глаз заявіў, што здарэнне адбылося з-за ''«ўнутраных супярэчнасцяў паміж лівійскімі дыпламатамі»''. З яго слоў, ''«скаргаў на цялесныя пашкоджанні і пабоі ні ад аднагр з бакоў канфлікту не паступала»''. Ён падкрэсліў, што беларускі бок у адпаведнасці з міжнароднымі нормамі не можа і не будзе ўмешвацца ва ўнутраныя справы замежных дыпмісій. У той жа час, як заявіў прэс-сакратар, ''«любога роду дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, супярэчаць Венскай канвенцыі. Да старэйшых дыпламатаў пасольства Лівіі была даведзена інфармацыя аб адказнасці за стварэнне сваімі дзеяннямі пагрозы грамадскаму парадку і бяспецы»''. Таксама Глаз заклікаў лівійцаў ''«вырашаць усе спрэчныя пытанні і знаходзіць паразуменне шляхам перамоваў»''. Пасля МЗС папрасіў МУС узмацніць ахову ў раёне дыпмісіі<ref>[https://www.interfax.ru/world/723501 Белоруссия объяснила штурм посольства Ливии в Минске] // Интерфакс, 27 августа 2020</ref>.
* {{Сцяг|Лівія}} '''Прыхільнікі ППЛ і ЛНА''': Часовы павераны па справах Лівіі ў Беларусі Мухамада Істэйта назваў інцыдэнт тэрарыстычным нападам. Дыпламат паведаміў, што ёсць відэазапіс, які пацвярджае, што на дыпмісію напалі менавіта прыхільнікі УНА<ref name="РИА"/>. За гэтым матэрыялам на тэрыторыі амбасады прыбылі супрацоўнікі [[КДБ Рэспублікі Беларусь|КДБ]]<ref>[https://polit.info/507041-storonniki-sarradzha-sovershili-napadenie-na-posolstvo-livii-v-minske Сторонники Сарраджа совершили нападение на посольство Ливии в Минске] // Политика Сегодня, 27 августа 2020</ref>, але адгледзеўшы матэрыялы спецслужбы не распачалі ніякіх дзеянняў<ref name="комсомолка">[https://www.kp.ru/daily/217174/4277275/ В Минске штурмовали посольство Ливии] // Комсомольская правда, 27 августа 2020</ref>.
 
== Гл. таксама ==