Народны Сакратарыят Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 46:
[[Файл:Miensk, Zacharaŭskaja-Łošyckaja. Менск, Захараўская-Лошыцкая (1918).jpg|міні|[[Дом Маліна]] на Захар’еўскай вуліцы (першы злева), дзе з 19 сакавіка месціўся Народны сакратарыят. Фота 1918 г.]]
[[Файл:Miensk, Zacharaŭskaja, Archirejski. Менск, Захараўская, Архірэйскі (1936).jpg|міні|[[Юбілейны дом]] у Менску. Тут з 17 жніўня 1918 года на другім паверсе размяшчаўся Народны Сакратарыят. Фота 1936 г.]]
25 лютага 1918 году ўладу ў Менску ўзялі нямецкія войскі, яны выгналі Народныя Сакратарыят з яго сядзібы і канфіскавалі грашовыя сродкі. 28 лютага дзейнасць Народнага Сакратарыята ў якасці беларускага нацыянальнага прадстаўніцтва дазволеная Нямецкай вайсковай адміністрацыяй{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=198}}. Паводле [[Другая Устаўная грамата|Другой Устаўной граматы]], Народны Сакратарыят Беларусі вызначаўся органам выканаўчай і адміністрацыйнай улады, ён вылучаўся і быў адказны перад Радай Усебеларускага з’езда (пазней перайменаванай у [[Рада БНР|Раду БНР]]). Паводле ініцыятывы Народнага Сакратарыята мог быць скліканы надзвычайны сход Рады{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=203}}. 19 сакавіка Народны сакратарыят перамясціўся ў новы будынак па адрасе вул. Захар’еўская, 43 ([[Дом Маліна]]), дзе арандаваў памяшканне на трэцім паверсе. Пасля абвяшчэння незалежнасці БНР [[25 сакавіка]] 1918 года, немцы разагналі Раду БНР і Народны Сакратарыят БНР. У наступныя дні беларускім дзеячам удалося дамовіцца з нямецкай адміністрацыяй пра аднаўленне дзейнасці Рады БНР, але ў кампетэнцыю Народнага Сакратарыята цяпер былі перададзеныя толькі народная асвета, культура і сацыяльная апека. Адначасова абвяшчэнне незалежнасці прывяло да спынення падтрымкі Народнага Сакратарыята з боку расійскіх саыялістаў-рэвалюцыянераў{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=204}}. У апазіцыі да ўрада Народнага Сакратарыята былі прагерманскі настроеныя правыя, якія згуртаваліся ў [[Менскае беларускае прадстаўніцтва|Менскім беларускім прадстаўніцтве]]. 12 красавіка 1918 года правыя былі кааптаваныя ў склад [[Рада БНР|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 25 красавіка 1918 года адбыўся раскол Рады БНР праз тэлеграму кайзеру Вільгельму II. БСГ распалася на [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў|Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў]] (БПС-Р), [[Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў|Беларускую партыю сацыялістаў-федэралістаў]] (БПС-Ф) і [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918—1924)|Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю]] (БСДП). У пачатку траўня сацыялісты-рэвалюцыянеры Бадунова, Грыб, Заяц і сацыял-дэмакрат Смоліч выйшлі з Народнага Сакратарыята. Быў створаны другі урад БНР, які больш вядомы як [[Рада пяцёх]]. Карыстаючыся адсутнасцю ў Менску бальшыні левых сябраў Рады БНР, правыя стварылі ў траўні 1918 года Народны Сакратарыят Беларусі альтэрнатыўны Радзе пяцёх. У яго склад уваходзілі [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]] (старшыня), [[Кіпрыян Антонавіч Кандратовіч|Кіпрыян Кандратовіч]] (народны сакратар унутраных спраў), менскі гарадскі галава [[С. Хржантоўскі{{нп5|Станіслаў Хржантоўскі]]||pl|Stanisław Chrząstowski}} (казначэй, у чэрвені яго замяніў [[Тодар Вернікоўскі]]), [[Павел Паўлавіч Аляксюк|Павел Аляксюк]] і [[Радаслаў Казіміравіч Астроўскі|Радаслаў Астроўскі]] (сябры ўрада). Трэці ўрад спыніў існаванне ў чэрвені 1918 года (часам урад Рамана Скірмунта лічаць несфрамаваным, а трэцім завецца наступны ўрад Серады). У выніку кампрамісу паміж левымі і правымі Рада БНР сфармавала чацвёрты Народны Сакратарыят Беларусі, у склад якога ўваходзілі сябры БПС-Ф і БПС-Р: Іван Серада (старшыня), Васіль Захарка, Лявон Заяц, Тодар Вернікоўскі (народны сакратар гандлю і прамысловасці). З 17 жніўня 1918 года Народны сакратарыят займаў другі паверх [[Юбілейны дом|Юбілейнага дома]] ў Менску.
 
11 лістапада быў сфармаваныя новы ўрад пад кіраўніцтвам [[Антон Іванавіч Луцкевіч|Антона Луцкевіча]], перайменаваны ў [[Рада Народных Міністраў БНР|Раду Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі]].