Бэлька: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Бэлька''' ({{lang-nl|balk}}) — канструкцыйны нясучы элемент звычайна ў...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''БэлькаБэ́лька''' ({{lang-nl|balk}}) — [[канструкцыйны элемент|канструкцыйны нясучы элемент]] звычайна ў выглядзе [[брус]]а. Пад [[нагрузка]]й працуе пераважна на [[Выгін (механіка)|выгін]]. Бэлькі вырабляюцца з [[жалезабетон]]у, [[метал]]у, [[дрэва]]. Шырока выкарыстоўваюцца ў [[будаўніцтва|будаўніцтве]] і [[машынабудаванне|машынабудаванні]] — у канструкцыях [[Будынак|будынкаў]], [[Мост|мастоў]], [[эстакада|эстакад]], [[Транспартны сродак|транспартных сродкаў]], [[машына|машын]], [[станок|станкоў]] і інш.
 
Бэлькі бываюць: адна- і [[шматпралётная бэлька|шматпралётныя]], [[Кансольная бэлька|кансольныя]], разразныя (простыя) і неразразныя, з заладжанымі канцамі; прамавугольныя, [[таўр]]овыя, [[двухтаўр]]овыя, каробчатыя і інш.; пастаяннай і пераменнай вышыні. [[Жалезабетон]]ныя бэлькі вырабляюць [[Маналітныя канструкцыі|маналітныя]], [[зборна-маналітныя канструкцыі|зборнаманалітныя]] і [[зборныя канструкцыі|зборныя]], а таксама [[Папярэдне напружаны жалезабетон|папярэдне напружаныя]]. [[Метал]]ічныя бэлькі бываюць пракатныя і састаўныя (элементы іх злучаюць [[зварка]]й або [[кляпанне]]м), ёсць і [[біметал]]ічныя. Драўляныя бэлькі — аднапралётныя і разразныя канструкцыі з [[дошка|дошак]] і [[Бервяно|бярвён]] (выкарыстоўваюцца і састаўныя). Разлік бэлек звычайна робяць на [[трываласць]], [[устойлівасць]] і [[жорсткасць]] паводле законаў [[супраціўленне матэрыялаў|супраціўлення матэрыялаў]].
 
== Літаратура ==
* {{крыніцы/БЭ|3|Бэлька}}
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}
[[Катэгорыя:Дэталі машын і механізмаў]]
[[Катэгорыя:Архітэктурныя элементы]]
[[Катэгорыя:Будаўнічыя элементы і канструкцыі]]