Будынак ланкастэрскай школы (Гомель): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 60:
 
== Архітэктура ==
[[Файл:Homiel, Prabojnaja, Lankasterskaja. Гомель, Прабойная, Лянкастэрская (1918J. Clark, 1818-19).jpg|left|thumb|ВыглядВыява будынкафасада ў 1918 годзебудынка]]
Мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Сярэдняя частка галоўнага фасада вылучаная васьмікалонным на два паверхі [[порцік]]ам [[іанічны ордар|іанічнага ордара]], завершаным трохвугольным [[франтон]]ам. Бакавыя часткі галоўнага фасада мелі невялікія [[рызаліт]]ы, сцены якіх на першым паверсе былі апрацаваны [[рустоўка]]й. Вокны першага паверху знаходзіліся ў неглыбокіх [[ніша]]х з паўцыркульнымі завяршэннямі. Уваходы з тарцоў будынку падкрэсліваліся чатырохкалоннымі [[порцік]]амі [[тасканскі ордар|тасканскага ордара]], што падтрымлівалі [[балкон]]ы. У сярэдняй частцы будынку знаходзіўся [[вестыбюль]] з [[лесвіца]]мі на другі паверх. Па баках вестыбюля размяшчаліся вялікія залы для заняткаў, якія мелі пасярэдзіне рад калон. Уваходы з тарцоў будынку мелі сенцы з [[лесвіца]]мі на другі паверх. Акрамя галоўнага будынку, у комплекс школы ўваходзілі чатыры двухпавярховыя флігелі для пражывання настаўнікаў і вучняў (першы паверх мураваны, другі — драўляны), а таксама драўляныя пабудовы для лазні, свірана і стайні. У [[1840-я]] гады ў сувязі з размяшчэннем у Гомелі ваеннага гарнізона комплекс выкарыстоўваўся пад казармы.