Геаграфія Афганістана: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Вялікі каньён у нацыянальным парку Бандзі-Амір Прырода Афганіс...'
 
Радок 24:
[[Клімат]] разнастайны, высока ў гарах тэмпература [[студзень|студзеня]] складае −15 °C, а ў [[ліпень|ліпені]] рэдка ўзнімаецца вышэй за 0 °C. Узімку Памір і Гіндукуш апранаюць сапраўдны снежны кажух. [[Лета]] найцяплейшае ў пустынных абшарах упадзіны Сістан, даліне Амудар'і і Джэлалабадскай катлавіне (паўсюль сярэрняя тэмпература ліпеня вышэй за +30 °C). У гарах на наветраных схілах выпадае больш за 1 500 мм [[ападкі|ападкаў]], на большай частцы краіны — 400-600 мм, у пустынях — 200 мм. Упадзіна Сістан — адзін з найзасушлівейшых рэгіёнаў Азіі.
 
== Гідраграфія ==
== Гідрагарафія ==
[[File:Вадим Чуприна-Кабул VADIM CHUPRINA © Kabul 04.jpg|thumb|Рака Кабул у [[Кабул]]е, 1982]]
Рэкі поўначы Афганістана належаць да басейна [[Амудар'я|Амудар'і]], таму іх гаспадарчае выкарыстанне ў адроджаным Афганістане можа балюча адбіцца на і без таго хворай экалогіі краін Сярэдняй Азіі. Рэкі паўднёвага захаду належасць да басейна ўнутранага сцёку: яны жывяцца ў хрыбтах Гіндукуша расталым увесну снегам і дажджамі і сцякаюць у катлавіну Сістан, дзе ўтвараюць азёры або губляюцца ў балотах і пясках. Найбуйнейшая з гэтых рэчак — [[Гільменд]]. Рэкі ўсходу нясуць ваду ў [[Інд]], памерамі і вядомасцю сярод іх вылучаецца [[Кабул (рака)|Кабул]]. Свае водныя рэсурсы на сённяшні дзень Афганістан выкарыстоўвае слаба, ірыгацыйныя сістэмы парабуюць рэканструкцыі.