Розніца паміж версіямі "Уладзімір Салавей"

Аб’ём не змяніўся ,  2 месяцы таму
др
вычытка
др (дапаўненне)
др (вычытка)
У сярэдзіне [[1947]] года «[[Чайка (арганізацыя)|Чайку]]» выкрылі савецкія спецслужбы пасля арыштаў сябраў [[Саюз вызвалення Беларусі (1946—1947)|Саюза вызвалення Беларусі]], якія былі выдадзены ўладам [[Алесь Бажко|Алесем Бажко]]. Пасля гэтага пачаліся арышты ўдзельнікаў «[[Чайка (арганізацыя)|Чайкі]]», бо некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь з СВБ у выніку канспірацыйнай памылкі. Уладзімір Салавей перайшоў на нелегальнае становішча, таму быў арыштаваны [[МДБ БССР|МДБ]] толькі на пачатку [[1950]]-х гадоў. Падчас катаванняў у турме звар’яцеў. На працягу 4 дзесяцігоддзяў знаходзіўся знаходзіўся на лячэнні ў [[Магілёў|Магілеўскай]], [[Ружаны|Ружанскай]] і [[Гродна|Гродзенскай]] вар’ятнях. У [[1996]] быў пераведзены ў вар’ятню пад [[Казлоўшчына|Казлоўшчыну]].
 
Загінуў зімой [[1996]] г. Пахаваны ў вёсцы [[Жыровічы]] [[Слонімскі раён|Слонімскага раёна]]. Сяргей Ёрш прыводзіць наступную версію смерці: <blockquote>«''У 1996 годзе яго перавялi ў вар’ятню пад Казлоўшчыну. Нават сваякоў не папярэдзiлi пра гэта. Неўзабаве Уладзiмір там загiнуў. Нiбыта зiмою ён выйшаў за тэрыторыю, заблукаў у лесе і замёрз. Яго шукалi, але знайшлi толькi ў траўнi, калi сыйшоў снег… Такую версiю прапанавалi санiтары сваякам Салаўя. Труну не адкрывалi. Прывезлi ў Жыровiчы йі пахавалi. На ягонай магiле йі сёньня няма помнiка…''».</blockquote><ref>https://nn.by/?c=ar&i=93143 ПА СЬЛЯДОХ «ЧАЙКI»</ref>
 
{{зноскі}}