Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 322:
 
=== Беларусь ===
{{Main|Беларусь у лівійскім канфлікце}}
Да пачатку грамадзянскай вайны паміж [[Мінск]]ам і Трыпалі былi наладжаны цесныя дыпламатычныя сувязі. 15 лютага з [[Баранавічы|Баранавічаў]] ў Лівію вылецеў самалёт Іл-76, якi, як мяркуецца, перавозіў зброю<ref name="зброя"/>. У канцы лютага ў заходнix СМІ з’явілася інфармацыя, што у падаўленні вулічных беспарадкаў прымалі ўдзел беларускія найміты<ref>[https://www.newsru.com/world/26feb2011/naemn.html СМИ: в расправе над ливийскими повстанцами, возможно, участвуют наемники из Белоруссии]</ref>. Пазней, у красавіку, звесткi аб удзеле ў канфлікце на баку урадавай арміі з’явілiся i ў беларускix медыа. Больш за тое, паведамлялася, што сур’ёзную дапамогу аказваюць беларускія ваенныя спецыялісты, чыя прысутнасць ў Лівіі дапамагла Кадафі ў першыя месяцы вайны павялічыць мабільнасць войскаў, прадпрымаць паспяховыя контратакі і нават зберагчы значныя сілы і рэсурсы ад авіяўдараў НАТА. Таксама яны займалiся эксплуатацыяй некаторай армейскай тэхнікі. Па афіцыйных дадзеных ад беларускага пасольства, колькасць вайскоўцаў i інструктараў у Лівійскай Джамахірыі перад грамадзянскай вайной складала каля 500 чалавек, большую частку з якіх з пачаткам канфлікту эвакуіравалі, але некаторых было вырышына заставiць. Cярод ваеннага кантынента, як мяркуецца, былi супрацоўнiкi [[КДБ РБ|КДБ]]<ref name="зброя"/> i ваеннаслужачыя [[Сілы спецыяльных аперацый УС РБ|Сіл спецыяльных аперацый]], у тым лiку былыя байцы [[5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння#334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння|334-га асобнага атрада спецпрызну]]<ref>[https://naviny.by/node/60812 Authorities deny report of Belarus` military presence in Libya]</ref>.