Афганістан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 230:
 
== Эканоміка ==
Афганістан — адна з найбольш эканамічна адсталых краін Еўразіі. ВУП у разліку на аднаго жыхара не перавышае трох тысяч $, што не калола б вочы ў Афрыцы, але ў Азіі бяднейшы толькі [[Емен]]. Між тым адныя толькі багацці афганскіх нетраў ацэньваюцца ў больш як трыльён $.<ref>https://www.bloomberg.com/news/articles/2013-12-15/karzai-tells-investors-u-s-will-meet-his-security-pact-demands</ref> Большая частка эканамічна актыўнага насельнітва краіны занятая ў сельскай гаспадарцы, малаэфектыўнай і напалову натуральнай. Прамысловасць прадстаўлена толькі ў вялікіх гарадах, узровень развіцця сферы паслуг таксама не адпавядае сустветным стандартам. УмовыАдсталасць дляАфганістана эканамічнагаабумоўлена ростугеаграфічнымі неспрыяльныя(складаны празгорны няскончануюрэльеф разам з адсутнасцю выхада да мора), палітычнымі (інтэрвенцыя, што перацякла ў бясконцую грамадзянскую вайну), і вялікуюэканамічнымі (вялікая долюроля ценявога сектару, у тым ліку, звязанага з вытворчасцю наркотыкаў) фактарамі.
 
Нацыянальная эканоміка Афганістана практычна поўнасцю залежыць ад замежнай дапамогі, таму галоўным напрамкам знешнеэканамічнай дзейнасці Кабульскай адміністрацыі з’яўляецца прыцягненне ў эканоміку краіны міжнародных інвестыцый, фінансавай і эканамічнай дапамогі, якая здзяйсняецца па каналах ААН, прамымі фінансавымі ўнёскамі ў бюджэт, а таксама вялікім лікам замежных няўрадавых арганізацый. Найбуйнейшымі донарамі з’яўляюцца ЗША, Японія, Еўрасаюз, Германія, Сусветны Банк, Азіяцкі банк развіцця, іншыя краіны і міжнародныя арганізацыі. Афганскім кіраўніцтвам гарантуецца бяспека прадпрымальніцтва, заахвочванне, абарона і гарантыя прыватных інвестыцый, а таксама недатыкальнасць уласнасці.