Кнігі Царстваў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
др дапаўненне
Радок 11:
Агульнай мэтай напісання ўсіх кніг Царстваў можна ўявіць выяўленне палітычнага стану (шчаснага ці благога) яўрэйскага народа ў сувязі з рэлігійна-маральным ягоным жыццём ці стану веры пры царах. У прыватнасці, аўтары 1 і 2 кніг падрабязным выкладаннем падзей з жыцця Самуіла і Давіда хацелі адлюстраваць па магчымасці дакладны вобраз іўдзейскага прарока — у асобе Самуіла, а цара — у асобе Давіда. Мэта складальнікаў 3 і 4 кніг Царстваў складалася ў тым, каб прадставіць карціну паступовага заняпаду іўдзейскага і ізраільскага царстваў у сувязі з прычынамі гэтай з’явы — пагардай да прароцкага слова і асабліва [[ідалапаклонства]]м.
 
== [[Біблія Францыска Скарыны]] ==
{{асноўны артыкул|Кнігі Царстваў (Скарына)}}
Захаваўся 21 экзэмпляр кнігі Царстваў, з іх толькі 2 поўныя. Выданне ўпрыгожана 12 гравюрамі (па адной гравюры ў пачатку кожнай кнігі, а таксама 7 гравюраў у 3-яй кнігі Царстваў), 5 застаўкамі і 115 ініцыяламі. У канцы кнігі змешчаны партрэт Скарыны з той жа формы, што і ў кнізе [[Кніга Ісуса Сірахава, Скарына|Ісуса Сірахава]]. Чатыры вялікія застаўкі папярэднічаюць тэксту кожнай кнігі, на іх выяўлены шчыт з зацменнем сонца і дзікія людзі, якія апіраюцца на незапоўненыя гербавыя шчыты. У некаторых экзэмплярах у шчытах ад рукі дапісаны манаграмы "0СН". Малая застаўка змешчана перад тэкстам пасляслоўя. Ініцыялы вылучаюць пачаткі раздзелаў.
== Літаратура ==
# {{Кніга