Кастусь Каліноўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 103:
Актыўная праца Каліноўскага ва ўмовах паўстання на пасадзе ваяводскага камісара паспрыяла таму, што менавіта на Гродзеншчыне інсургенты мелі найбольш баяздольную, магутную арганізацыю, прыцягнулі да барацьбы шмат сялян. Іншыя гісторыкі лічаць, што прычынай гэтага была найбольш высокая доля ў гэтым рэгіёне польскага насельніцтва. На ўсходзе сялянства ў асноўным не падтрымала паўстання і нават былі створаны сялянскія атрады для барацьбы з паўстанцамі.
 
У чэрвені [[1863]] г. праз поспехі царскіх войскаў і масавыя арышты паўстанцаў Каліноўскі вымушаны вярнуцца ў [[Вільня|Вільню]], дзе дзейнічаў пад канспірацыйнымі прозвішчамі Макарэвіч, Чарнецкі, Хамовіч, Хамуціус. Там ён увайшоў у [[Выканаўчы аддзел Літвы]], які ўзначаліў пасля арышту Старшыні камітэта Якуба Гейштара, фактычна стаўшы і галоўным кіраўніком паўстання. Цікава, што ваенную секцыю Выканаўчага аддзела Літвы ўзначальваў [[Юзаф Каліноўскі]], найбліжэйшы памочнік Кастуся Каліноўскага, які пазней быў абвешчаны святым (св. Рафал). Па меркаваннях некаторых даследчыкаў і краязнаўцаў Юзаф Каліноўскі даводзіўся сваяком Кастусю Каліноўскаму<ref>{{cite web |url=https://novychas.by/poviaz/raj-adama-mickevicza-pad-njasvizam |title=Рай Адама Міцкевіча пад Нясвіжам|author= [[Алег Леанідавіч Грушэцкі|Грушэцкі А.Л.]]|date= 10 мая 2020 | publisher= [[Новы Час (газета)|Новы Час]]|accessdate=20 мая 2020 |archiveurl=http://web.archive.org/save/https://novychas.by/poviaz/raj-adama-mickevicza-pad-njasvizam |archivedate= 20 мая 2020}}</ref>. У Вільні Кастусь Каліноўскі зноў бярэ цэнтральнае кіраванне ў свае рукі. Спрабуючы рэанімаваць паўстанне, Кастусь выдаў «Прыказ да народу зямлі літоўскай і беларускай». Аднак было позна. Паўстанне на тэрыторыі Паўночна-Заходняга края ўжо было ў асноўным падаўлена. Асноўныя сілы паўстанцаў былі разбітыразбітыя царскімі атрадамі пры дапамозе часткі беларускіх сялян.
 
=== Арышт і пакаранне ===