Астрагляды: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 78:
== Гісторыя ==
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
[[File:Анатацыя прывілею 1504 г. пану Сямёну Фёдаравічу Палазовічу.png|thumb|left|Польскамоўная анатацыя «прывілею рускага» 1504 г. караля Аляксандра пану Сямёну Палазовічу на Хвойнікі і Астраглядавічы.]]Найранейшая згадка пра Астрагляды (арыгінальная назва — Астраглядавічы<ref group="Заўв">У «Вялікім гістарычным атласе Беларусі» (Мінск: Белкартаграфія, 2009. Т. 1. С. 193) аўтары-укладальнікі падалі назву нібыта з яе варыянтам – Остроглядовичи (Глядовичи), што ёсць недарэчнасцю. Запазычана яна з выдадзенай Ю. Вольфам кнігі графа К. Ажароўскага (Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od czternastego wieku. – Warszawa, 1895. S. 206), у якой узнікла памылка пры перадачы зместу каралеўскага ліста 1532 г. Тут побач згаданыя Hladowicze (а былі яшчэ Hładkowicze), Nowosielki, далей жа Chwojniki, Ostrodwory, хоць у арыгінале крыніцы побач названыя Хвоиники, Остроглядовичи, Новоселки (ёсць там і Углядковичи, што на тэрыторыі Украіны). Астрадворы ўтварыліся шляхам разрыву назвы Астра-глядавічы і далучэння да Астра- першага слова згадкі пра «''двор с пустовщинами у замку Киеве и на месте, и во Вручомъ''». Другая ж частка назвы ператварылася ў асобнае паселішча Глядавічы.</ref> ) датавана 3 днём чэрвеня 1504 года, калі кароль польскі і [[Вялікія князі літоўскія|вялікі князь літоўскі]] [[Аляксандр Ягелончык|Аляксандр]] сваім прывілеем, вылучыўшы іх і [[Хойнікі|Хвойнікі]] з усімі прылегласцямі з Брагінскай воласці, падараваў на вечныя часы за вайсковыя заслугі пану [[Сямёну Фёдаравічу Палазовічу]] («''Полазу Русаку, слаўнаму казаку''», як назваў яго польскі храніст XVI ст. [[Марцін Бельскі]]<ref>Kronika Marcina Bielskiego. T. II (Księga IV, V). /Wydanie Józefa Turowskiego. — Sanok, 1856. S. 950</ref>). Вядомая яна пакуль што з польскамоўнага вопісу архіву князёў Шуйскіх са збору «Archiwum Prozorów i Jelskich», што захоўваецца ў фондах Галоўнага архіва старых актаў у Варшаве<ref>Аrchiwum Główny Akt Dawnych w Warszawie. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich (далей: AGAD. APiJ). Sygn. 1. S. 3, 200. Sygn. 2. S. 78</ref>.[[File:Astrahlady, Prozar. Астрагляды, Прозар (1890I. Urubleŭski, 1891).jpg|міні|thumb|Палац Прозараў у Астраглядах. Малюнак Ігнацыя Врублеўскага. 1891 год.]]
 
Адміністрацыйна Астраглядавічы належалі спачатку да Брагінскай воласці [[Кіеўскае ваяводства|Кіеўскага ваяводства]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Уладальнікамі іх і Хвойнікаў ад пачатку XVI ст. і да 1860-х гадоў (маёнтка — да 1887 году) паслядоўна былі паны Палазовічы, князі Любецкія, паны Харлінскія, Абрамовічы (Абрагамовічы), Бразоўскія (Бжазоўскія), князі Шуйскія, паны Прозары<ref>Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 12 — 18</ref><ref group="Заўв">Насуперак таму, як уважаецца пачынаючы са слоўнікавага артыкула [[Аляксандр Ельскі|А. Ельскага]] (Ostrohlady // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.— Warszawa, 1886. Т. VII. S. 690), князям Вішнявецкім і панам Ракіцкім Астрагляды ніколі не належалі.</ref>.