Алеуты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 55:
Для здабычы і транспартыроўкі алеуты карысталіся лёгкімі марскімі [[судна]]мі — [[каяк|байдарамі]]<ref>[https://www.alaskan-natives.com/2257/aleut-baidarka-kayak Aleut Baidarka (Kayak)]</ref>. Мужчыны рабілі [[каркас]] для іх з [[драўніна|драўняных]] карчоў, што выкідвала морам на бераг, а жанчыны шылі абалону са скур [[ластаногія|ластаногіх]]. Пасля таго, як байдара была гатова, жанчынам не дазвалялася мець з ёй справы. Да байдары адносіліся як да жывой істоты, бераглі яе. Да кантактаў з еўрапейцамі пераважалі байдары для 1 — 2 чалавек. Адзін чалавек выконваў ролю грабца, другі — паляўнічага. У [[каланіялізм|каланіяльны]] перыяд інтэнсіўная здабыча запатрабавала большай умяшчальнасці, аднак і якасць суднаў пагоршылася.
 
Да каланізацыі алеуты не здабывалі і не апрацоўвалі [[метал]]аў, не ведалі [[ганчарства]], затое па-майстэрску апрацоўвалі [[прыродны камень|камяні]] і [[косць]]. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што алеуцкая традыцыя апрацоўкі камянёў працягваецца з перыяду [[Анангула|Анангулы]]<ref>[https://repository.brynmawr.edu/cgi/viewcontent.cgi?article=1002&context=anth_pubs Richard S. Davis, R. A. Knecht, Continuity and Change in the Eastern Aleutian Archaeological Sequence]</ref> (6 400 г. да н. э.). Аднак звычайна асабіста алеуцкую традыцыю вылучаюць з перыяду, які пачаўся на тысячагоддзе пазней і працягваўся да [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. Для яе характэрнахарактэрны шліхтаванне і двухбаковая апрацоўка. Гэта тэхналогія распаўсюджвалася ўздоўж ланцуга Алеуцкіх астравоў з усходу на захад і набыла класічны выгляд прыкладна ў сярэдзіне [[3 тысячагоддзе да н.э.|3]] тысячагоддзя да н. э.
 
== Мова ==