Алеуты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 57:
Да каланізацыі алеуты не здабывалі і не апрацоўвалі [[метал]]аў, не ведалі [[ганчарства]] і [[ткацтва]], затое па-майстэрску апрацоўвалі [[прыродны камень|камяні]] і [[косць]]. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што алеуцкая традыцыя апрацоўкі камянёў працягваецца з перыяду [[Анангула|Анангулы]]<ref>[https://repository.brynmawr.edu/cgi/viewcontent.cgi?article=1002&context=anth_pubs Richard S. Davis, R. A. Knecht, Continuity and Change in the Eastern Aleutian Archaeological Sequence]</ref> (6 400 г. да н. э.). Аднак звычайна асабіста алеуцкую традыцыю вылучаюць з перыяду, які пачаўся на тысячагоддзе пазней і працягваўся да [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. Для яе характэрны шліхтаванне і двухбаковая апрацоўка. Гэта тэхналогія распаўсюджвалася ўздоўж ланцуга [[Алеуцкія астравы|Алеуцкіх астравоў]] з усходу на захад і набыла класічны выгляд прыкладна ў сярэдзіне [[3 тысячагоддзе да н.э.|3]] тысячагоддзя да н. э. З камянёў выраблялі лёзы, агмені, тлушчовыя лямпы і інш. Косткі і іншыя часткі здабытых жывёл таксама знаходзілі шырокае ўжыванне<ref>[http://www.alaskool.org/projects/traditionalife/aleutian_chain/text.html Alaskool]</ref>. З костак [[качкі|качак]] выразалі [[Лыжка|лыжкі]], касцянымі клінамі калолі [[дровы]], складаныя рыбалоўныя крукі майстраваліся з 2 костак, у [[страўнік]]ах ластаногіх захоўвалі тлушч, выраблялі з іх буі для [[гарпун]]оў, [[цягліцы]] ўжывалі замест нітак. Хатнія пасудзіны і частку [[вопратка|вопраткі]] плялі з [[трава|травяных]] валокнаў<ref>[http://www.zendergroup.org/docs/Aleut_basket_weaving.pdf Aleut Basketry - Native American Netroots]</ref>. Для гэтага выбіралі [[метлюжковыя]], што раслі на берагу, сцябло рашчаплялі [[пазногаць|пазногцямі]], атрыманыя валокны часам афарбоўваліся.
 
Найбольш распаўсюджанай вопраткай была доўгая футравая [[кашуля]] тыпу паркі з двайной падшэўкай<ref>[https://www.rbth.com/arts/2014/04/30/all-weather_fashion_from_the_aleuts_34939 All-weather fashion from the Aleuts]</ref>. Яна выраблялася са скуры ластаногіх. Па-над ёй апраналі камлейку — непрамакальную кашулю з [[Кішэчнік|кішак]] марскіх сысуноў<ref>[https://educators.mysticseaport.org/artifacts/intestine_raincoat/ ABOUT THIS ARTIFACT]</ref>. Для гэтага кішкі прамывалі і чысцілі тупым скрэблам, потым надзімалі, звязвалі і сушылі некалькі дзён. Пасля сушкі кішкі разрэзалі на ленты і скручвалі ў звязкі, надаючы патрэбную форму. Камлейкі выкарыстоўвалася падчас палявання на сушы і на вадзе.
 
== Мова ==