Ананіцкі сельсавет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 51:
 
== Гісторыя ==
Утвораны 20 жніўня 1924 года як '''Пудзецка-Слабадскі сельсавет''' у складзе Пухавіцкага раёна [[Мінская акруга|Мінскай акругі]] БССР. Цэнтр — вёска [[Слабада (Турынскі сельсавет)|Пудзецкая Слабада]]. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску [[Капскія]]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе [[Рудзенскі раён|Рудзенскага раёна]], з 12 сакавіка 1935 года — Пухавіцкага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сітнікі. Пад час [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску [[Ананічы (Пухавіцкі раён)|Ананічы]], сельсавет перайменаваны ў Ананіцкі<ref>Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.</ref>. 30 лістапада 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сітнікі<ref>Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).</ref>. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да [[Турынскі сельсавет|Турынскага сельсавета]]<ref>[http://pravo.by/main.aspx?guid=12551&p0=D913n0058646&p1=1 Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области]</ref>.
 
== Насельніцтва ==