Устойлівае развіццё: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Устойлівае развіццё''' ({{lang-en|Sustainable development}}) — агульная канцэпцыя аб неабходнасці дасягнення балансу паміж задавальненнем бягучых патрэбаў чалавецтва і абаронай інтарэсаў будучых пакаленняў, уключаючы іх патрэбы ў бяспечным і здаровым навакольным асяроддзі, правы на прыродную і культурную спадчыну.
 
Сусветная камісія па навакольным асяроддзі і развіцці ({{lang-en|World Commission on Environment and Development (WCED}}) вызначае гэтую дэфініцыю як «развіццё, якое задавальняе патрэбы цяперашняга пакалення без шкоды для магчымасці будучых пакаленняў задавальняць свае ўласныя патрэбы».<ref>[http://xn--80adbkckdfac8cd1ahpld0f.xn--p1ai/files/monographs/OurCommonFuture-introduction.pdf Даклад Міжнароднай камісіі па навакольным асяроддзі і развіцці (WCED)]</ref>.
 
== Агульная характарыстыка ==
Шэраг тэарэтыкаў і прыхільнікаў ўстойлівага развіцця лічаць яго найбольш перспектыўнай ідэалогіі [[ХХІ стагоддзя]] і нават усяго трэцяга тысячагоддзя, якая, з паглыбленнем навуковай абгрунтаванасці, выцесніць ўсе існуючыя светапоглядныя [[Ідэалогія|ідэалогіі]] як такія, якія з'яўляюцца фрагментарнымі, няздольнымі забяспечыць збалансаванае развіццё [[Цывілізацыя|цывілізацыі]].
 
Устойлівае развіццё - гэта кіраванае сістэматычна развіццё. Асновай яго кіравальнасці з'яўляецца сістэмны падыход і сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, якія дазваляюць вельмі хутка мадэляваць розныя варыянты напрамкаў развіцця, з высокай дакладнасцю прагназаваць іх вынікі і выбраць найбольш аптымальны. Варта адзначыць, што дасягненне аптымальнага варыянту развіцця дэкларуюць шэраг краін, у кожнай краіны свой шлях развіцця. У адных гэты шлях толькі пачынаецца, у іншых ужо пачаўся, трэція ўжо сталі на шлях устойлівага эканамічнага развіцця ([[ЗША]], [[Японія]], краіны [[Еўрапейскі Саюз|Еўрапейскага саюза]])».
 
== Парадыгма ==