Кувейт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 62:
 
== Гісторыя ==
[[Археалагічныя даследаванні|Раскопкі]] на астравах [[Файлака]], [[Ум-ан-Намль]] і [[Шувайх]] выявілі, што яны здаўна наведваліся прадстаўнікамі [[Месапатамія|старажытнай Месапатамскай цывілізацыі]]. Мяркуецца, што ў [[Акадская мова|акадскай]] [[літаратура|літаратуры]] яны былі вядомы пад назвай ''Агару(м)''. Файлака быў вядомы [[элінізм|эліністычным]] мараплаўцам пад назвай вострава [[Ікар]]а.
 
З VII ст. тэрыторыя Кувейта ўваходзіла ў склад Арабскага халіфата. З XIII ст. да канца XV ст. тэрыторыяй сучаснага Кувейта (які называўся тады Курэйн) кіравалі шэйхі мясцовых арабскіх плямёнаў. У пачатку XVI ст. ў раёне Персідскага заліва ўзмацнілася ўплыў партугальцаў. Аднак правадыры племя бэн халед, абапіраючыся на падтрымку [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]], здолелі захаваць незалежнасць эмірата і ад партугальцаў, і ад туркаў, нягледзячы на тое, што апошнія неаднаразова акупавалі яго тэрыторыю. У XVII ст. ў барацьбу за прыбярэжныя раёны Персідскага заліва ўступілі Францыя, Нідэрланды і Вялікабрытанія. Па-ранейшаму аспрэчвалі сваё панаванне Асманская імперыя і Персія. Хоць у сярэдзіне XVII ст. Курэйн зноў быў акупаваны туркамі і фармальна ўключаны ў склад Асманскай імперыі, там захоўвалася моцная мясцовая ўлада. У 1680, у эпоху кіравання шэйха Барака аль-Хаміда (1669—1682), быў пабудаваны ўмацаваны партовы горад [[Эль-Кувейт]]. Асаблівага росквіту Курэйн дасягнуў пры кіраванні шэйха Садуна аль-Хаміда (1691—1722), які здолеў захаваць мірныя адносіны з суседнімі дзяржавамі. Пасля там першанства атрымаў род ас-Сабах. У 1756 шэйх Сабах ибн Джабер ас-Сабах аб'яднаў усё плямёны ў адзінае дзяржаўнае ўтварэнне эмірат Кувейт. У 1777 англічане схілілі эміра Кувейта Абдаллу ібн Сабах ас-Сабаха ўсталяваць сяброўскія адносіны з Вялікабрытаніяй. У 1793 у Эль-Кувейце была заснаваная факторыя Ост-Індскай кампаніі, якая імкнулася манапалізаваць гандаль у гэтым рэгіёне. На працягу ХІХ ст., нягледзячы на ціск са боку Англіі, кіраўнікі Кувейта не згаджаліся ўсталяваць з ёй дамоўныя адносіны. У пачатку 1870-х г. эмір Кувейта быў прызнаны намеснікам султана Асманскай імперыі. Шэйх Мубарак ібн Сабах ас-Сабах у 1899 падпісаў дамову з [[Вялікабрытанія]]й, у адпаведнасці з якой апошняй належыла адказваць за вонкавую палітыку Кувейта. Такім чынам, Кувейт фактычна ператварыўся ў англійскі пратэктарат. У лістападзе 1914 Вялікабрытанія прызнала Кувейт незалежным княствам пад брытанскім пратэктаратам. У 1918-22 Кувейт быў уцягнуты ў памежныя канфлікты з Недждом і Іракам. Пры пасрэдніцтве прадстаўнікоў Вялікабрытані у 1922 была падпісана дамова аб перадачы часткі тэрыторыі Неджда Кувейту і Іраку і стварэнні памежных зон (з 1942 яны атрымалі статут Нейтральнай зоны). У красавіку 1923 англічане спрыялі ўключэнню выспаў, размешчаных у вусце р. Шатт-эль-Араб, якія належылі Іраку, у склад Кувейта.