Берасцейская унія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дапаўненне
Радок 2:
'''Берасцейская унія''' — акт пра арганізацыйнае аб’яднанне каталіцкай і праваслаўнай цэркваў на тэрыторыі [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Абвешчана ў кастрычніку [[1596]] на царкоўным саборы ў [[Свята-Мікалаеўская царква (Брэст)|Свята-Мікалаеўскай царкве]] г. [[Горад Брэст|Брэста]], зацверджана каралём Рэчы Паспалітай [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонтам III Вазам]].
 
== Перадумовы уніі ==
== Перад падзеямі ==
Асноўнымі фактарамі ажыццяўлення уніі былі: [[рэфармацыя]] і [[контррэфармацыя]] канца 16 ст. у Рэчы Паспалітай, і барацьба праваслаўных цэркваў ВКЛ і Масквы за пераняцце кіравальнай ролі канстанцінопальскага патрыярхату (2-я пал. 15—16 ст.), на агульным фоне каталіцкай экспансіі на землі ВКЛ (з кан. 14 ст.).
 
Радок 11:
Езуіт [[Пётр Скарга]] адмячаў стан праваслаўя ў ВКЛ так — «папы схалопелі, навука ўпала». Да таго, ва ўмовах Лівонскай вайны з [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавай]] арыентацыя на Маскву (цэнтр праваслаўя, з 1589 патрыярхія) было здрадніцтвам. У той час на Захадзе наглядаўся духоўны ўздым, ствараліся нацыянальныя цэрквы. Неабходнасць рэфармавання царквы разумелі беларускія праваслаўныя іерархі. Супадзенне гэтых фактараў (культурная дэградацыя праваслаўя, узвышэнне праваслаўнай Масквы, імкненне дзяржаўных кіраўнікоў ВКЛ на ўмацаванне незалежнасці і памкненні [[Ватыкан]]а на акаталічванне княства) паспрыяла хуткаму правядзенню царкоўнай рэформы — увядзенню ўніяцтва (каталіцтва візантыйскага абраду).
 
== Падрыхтоўка уніі ==
У першай палове 1590-х гг. на шматлікіх сустрэчах з прадстаўнікамі Ватыкана праваслаўныя іерархі выпрацоўвалі ўмовы аб’яднання цэркваў у ВКЛ. Ініцыятарамі уніі выступілі епіскап берасцейскі і ўладзіміскі [[Іпацій Пацей]] і епіскап луцкі [[Кірыла Тарлецкі]]. Іх падтрымалі кіеўскі мітрапаліт [[Міхаіл Рагоза]], кароль і князь [[Жыгімонт Ваза]] і канцлер ВКЛ [[Леў Сапега]]. На царкоўным саборы вясной 1595 г. з намерам заключыць унію згадзіліся ўсе праваслаўныя епіскапы, акрамя львоўскага. Былі выпрацаваны «33 артыкулы» — умовы аб’яднання, згодна з якімі:
[[Выява:Ipaci Paciej. Іпаці Пацей (1930-39).jpg|220пкс|thumb|right|[[Іпаці Пацей]]]]
* захоўваліся ўсе царкоўныя святы згодна з праваслаўным каляндаром;
* на царкоўныя пасады прызначаюцца толькі «рускія» людзі;
Радок 21 ⟶ 23:
і інш.
 
[[Выява:Кирило Терлецький.png|220пкс|thumb|right|Кірыла Тарлецкі]]
Пасля прыняцця уніі не павінна было быць ломкі звычаяў і традыцый — знешне нічога не змянілася. На гэта вельмі спадзяваліся ініцыятары аб’яднання цэркваў. 23 снежня 1595 г. І.Пацей і К.Тарлецкі сустрэліся ў Рыме з [[Клімент VIII, Папа Рымскі|Кліментам VIII]], які згадзіўся з усімі ўмовамі і падпісаў папскую буллу аб уніі. 6-9 кастрычніка 1596 г. ў Бярэсце на царкоўным саборы, куды з’ехаліся прыхільнікі уніі, уніяцтва было канчаткова аформлена як рэлігійны кірунак. Адначасова ў Бярэсці на свой сабор сабраліся прыхільнікі захавання чысціні праваслаўя, лідарам іх быў епіскап львоўскі. Наклаўшы ўзаемныя праклёны, іерархі раз’ехаліся па епархіям, сеючы зерне варожасці і напружанасці ў грамадстве. 15 кастрычніка 1596 г. каралеўскім універсалам акт уніі быў зацверджаны на дзяржаўным узроўні. Афіцыйна праваслаўная царква ў ВКЛ перастала існаваць, была створана грэка-каталіцкая царква.
Пасля прыняцця уніі не павінна было быць ломкі звычаяў і традыцый — знешне нічога не змянілася. На гэта вельмі спадзяваліся ініцыятары аб’яднання цэркваў. 23 снежня 1595 г. І.Пацей і К.Тарлецкі сустрэліся ў Рыме з [[Клімент VIII, Папа Рымскі|Кліментам VIII]], які згадзіўся з усімі ўмовамі і падпісаў папскую буллу аб уніі.
 
== Абвяшчэньне уніі на царкоўным Саборы ў Берасці ==
Пасля прыняцця уніі не павінна было быць ломкі звычаяў і традыцый — знешне нічога не змянілася. На гэта вельмі спадзяваліся ініцыятары аб’яднання цэркваў. 23 снежня 1595 г. І.Пацей і К.Тарлецкі сустрэліся ў Рыме з [[Клімент VIII, Папа Рымскі|Кліментам VIII]], які згадзіўся з усімі ўмовамі і падпісаў папскую буллу аб уніі. 6-9 кастрычніка 1596 г. ў Бярэсце на царкоўным саборы, куды з’ехаліся прыхільнікі уніі, уніяцтва было канчаткова аформлена як рэлігійны кірунак. Адначасова ў Бярэсці на свой сабор сабраліся прыхільнікі захавання чысціні праваслаўя, лідарам іх быў епіскап львоўскі. Наклаўшы ўзаемныя праклёны, іерархі раз’ехаліся па епархіям, сеючы зерне варожасці і напружанасці ў грамадстве. 15 кастрычніка 1596 г. каралеўскім універсалам акт уніі быў зацверджаны на дзяржаўным узроўні. Афіцыйна праваслаўная царква ў ВКЛ перастала існаваць, была створана грэка-каталіцкая царква.
 
== Успрыняцце уніі грамадствам ==
Грамадства ўспрыняла ўвядзенне уніі па-рознаму. Частка насельніцтва рашуча яе падтрымала, асабліва ў епархіях, што ўзначальвалі прыхільнікі уніі, частка насельніцтва рашуча адмовіліся ад рэформы. Традыцыя праваслаўя не дапускала аніякіх змен — так не магла захавацца чысціня «першапачатковасці» хрысціянства. Увядзенне уніі прымалася як асабістая трагедыя. Іншыя праваслаўныя дзеячы выступалі не супраць уніі, а супраць падпарадкавання папе, супраць рэгіянальнага характару уніі. Такое моцнае супраціўленне было непрадбачаным, канфрантацыя нарастала. Адбываліся сутычкі, барацьба за храмы і епіскапскія кафедры, некаторыя падзеі прымалі жудасныя формы. Дзейнасць уніяцкага архіепіскапа [[Іасафат Кунцэвіч|Іасафата Кунцэвіча]] ў Полацку і Віцебску выклікала выбух гнева часткі насельніцтва, што падбухторвалася праваслаўным епіскапам — Кунцэвіч быў забіты і выкінуты ў Дзвіну. Такія паўстанні жорстка падаўляліся ўладамі, якія спачатку падтрымалі новую царкву.
 
Радок 28 ⟶ 35:
 
Прыхільнікі праваслаўя не зніклі з гістарычнай сцэны. У 1620 г. яны тайна, пры падтрымцы Маскоўскага патрыярха, пасвяцілі новую іерархію ў Кіева-Пячорскай Лаўры, якая кантралявалася праваслаўнымі. Так канчаткова адбыўся раскол былых праваслаўных княства на дзве царквы. Ва ўсходніх раёнах княства праваслаўныя карысталіся значнай падтрымкай, асабліва ў буйных гарадах. Таму кіраўнікі дзяржавы з цягам часу вымушаны былі афіцыйна прызнаць адраджэнне праваслаўя ў княстве. У 1632 і 1633 гг. Уладзіслаў IV Ваза прызнаў існаванне праваслаўных цэркваў і надаў ім некаторыя прывілеі, у 1650 г. гэтыя прывілеі падцвердзіў Ян Казімір.
 
== Унія ў Расійскай імперыі ==
У 1839 годзе ўніяцтва на беларускіх землях было забаронена. Да 1874—1875 гадоў уніяцкія парафіі (у якіх было некалькі дзясяткаў тысячаў вернікаў) яшчэ існавалі на невялікай тэрыторыі на паўночным захадзе сучаснай Беларусі (у Сапоцкінскім краі) і на Падляшшы.
 
== Унійны рух ў XX стагоддзі ==
[[Выява:marka2.jpg|thumb|right|220px|Памятная марка, 350 гадоў Берасцейскай уніі]]
{{Асноўны артыкул|Беларуская грэка-каталіцкая царква}}
Спроба адрадзіць унію ў Беларусі была зроблена на пачатку XX стагоддзя Галіцкім мітрапалітам [[Андрэй Шаптыцкі|Андрэем Шаптыцкім]] і маладой беларускай інтэлігенцыяй, якая гуртавалася вакол першай беларускай газеты «[[Наша Ніва]]» — [[Іван Луцкевіч|Іванам Луцкевічам]], [[Алаіза Пашкевіч|Алаізай «Цёткай» Пашкевіч]] і інш.
 
З 1917 года да сярэдзіны 1920-х гадоў ва [[Усходняя Беларусь|Ўсходняй Беларусі]], занятай бальшавікамі, у [[Магілёў|Магілёве]], [[Віцебск]]у і іншых мясцовасцях праводзілася місійная праца па адраджэнні уніі пад кіраўніцтвам расейскага грэка-каталіцкага экзарха [[Леанід Фёдараў|Леаніда Фёдарава]] (сёння беатыфікаваны Каталіцкай царквой) і магілёўскага рымска-каталіцкага дэкана [[Язэп Белагаловы|Язэпа Белагаловага]].
 
На тэрыторыі [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], якая аказалася ў складзе Польшчы, з пачатку 1920-х гадоў пачалося стварэнне каталіцкіх парафій усходняга абраду пад кіраўніцтвам віленскага, пінскага і падляскага рымска-каталіцкіх біскупаў. Са створаных за 20 гадоў пад Польшчай каля двух дзясяткаў уніяцкіх парафій і асяродкаў увосень 1939 году мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі стварыў [[Беларускі экзархат Грэка-каталіцкай царквы]], які з 1940 года ўзначаліў а. [[Антон Неманцэвіч]], SJ.
 
Усе ўніяцкія парафіі пасля [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] былі знішчаныя савецкай уладай. Аднак пэўная частка вернікаў і некалькі манахіняў у [[Пінск]]у захоўвалі сваю ўніяцкую веру і практыкавалі ў рымска-каталіцкіх касцёлах Беларусі да сваёй смерці.
 
Новае адраджэнне грэка-каталіцтва ў Беларусі пачалося з распадам [[СССР]] і выхадам Грэка-каталіцкай царквы з падполля ва Украіне.
 
Сёння ў Беларусі дзейнічаюць афіцыйна зарэгістраваныя ў органах дзяржаўнай улады асобныя парафіі [[Беларуская грэка-каталіцкая царква|Беларускай грэка-каталіцкай царквы]] (статус БГКЦ да канца не ўрэгуляваны), якая разам з Украінскай грэка-каталіцкай царквой з’яўляецца спадкаемцай Берасцейскай царкоўнай уніі.
 
== Гл. таксама ==
Радок 33 ⟶ 58:
* [[Трынаццаць падляшскіх мучанікаў]]
 
== КрыніцыЛітаратура ==
* Абламейка С. Хай будуць усе адно… // Бел. мінуўшчына. 1994. № 4.
* {{Літаратура/Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае (2012)}}
* [https://carkva-gazeta.by/index.php?bib=13&ide=1&ie=3 Архіў уніяцкіх мітрапалітаў. Дакументы да гісторыі царквы ў Беларусі XV—XIX стст. у фондзе «Канцылярыя мітрапаліта грэка-ўніяцкіх цэркваў у Расіі»: Даведнік / Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы, Полацкая грэка-каталіцкая грамада. Склад. С. І. Паўловіч, Т. М. Мальцава — Мінск—Полацк: «Сафія», 1999. — 386 с.]
* Брэсцкая унія 1596 года : бібліяграфічны паказальнік / Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага; [складальнікі: В. А. Гарбачэўская і інш. ; навук. рэд. А. М. Свірыд; рэд.: Л. К. Кароль, А. М. Мяснянкіна]. — Брэст : Альтернатива, 2018. — 399 с.
* Брэсцкай царкоўнай уніі — 400: Матэрыялы міжнар. навук. канф. — Брэст, 1997.
* [http://pawet.net/files/wizity.pdf Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг.: Зб. дак-таў / Склад. Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — с., 270 c.: іл.]
* Гайдук Н. Брестская уния 1596 г. — Мн., 1996.
* Грыцкевіч А. Рэлігійнае пытанне і знешняя палітыка царызму перад падзеламі Рэчы Паспалітай // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1973. № 6.
* З гісторыі уніяцтва ў Беларусі (да 400-годдзя Брэсцкай уніі) / С. Марозава, Т.Казакова, Ю.Бохан і інш.. Пад рэд. М.Біча і П.Лойкі. Мн., 1996.
* Канфесіі на Беларусі (канец XVIII—XX ст.). — Мн., 1998.
* Лыч Л. М. Уніяцкая царква Беларусі: этнакультурны аспект. 2-е выд. — Мінск: «Кнігазбор», 2011. — 128 с.
* [http://pawet.net/library/history/bel_history/marozava/02/Уніяцкая_царква_Ў_этнакультурным_развіцці_Беларусі_(1596-1839_гады).html Марозава С. Уніяцкая царква ў культурна-гістарычным развіцці Беларусі (1596—1839 гг.). — Гродна: ГрДУ, 2001.]
* [http://pawet.net/library/history/bel_history/marozava/04/Берасцейская_царкоўная_унія_1596_г._у_беларускай_гістарыяграфіі.html Марозава С. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. у беларускай гістарыяграфіі. — Гродна: ГрДУ, 2002.]
* [http://pawet.net/files/supraciu_deunizacyii.pdf Марозава С. В. «Сваёй веры ламаць не будзем…»: Супраціў дэўнізацыі ў Беларусі (1780—1839 гады): манаграфія / С. В. Марозава. — Гродна, 2014. — 218 с.]
* [https://carkva-gazeta.by/index.php?bib=5&ide=1&ie=3 Марозава Сьвятлана. Дзейнасьць Уніяцкай Царквы па кансалідацыі беларускага народу. — Берасьце—Горадня: Рэдакцыя газеты «Царква», 2001. — 24 с.]
* Марозава С., Філатава А. Уніяцкая царква на Беларусі // ЭГБ. Т.6, кн. І. — Мн., 2001.
* Падокшын С. Унія. Дзяржаўнасць. Культура: (Філас.-гіст. аналіз). — Мн., 1998.
* Сагановіч Г. Берасцейская унія: планы і вынікі // Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. — Мн., 2001.
* Свирид А. Н. Униатская церковь в Западной Беларуси (1921—1939 гг.). — Брест: БрГУ, 2012. — 218 с.
* [https://www.academia.edu/29468151/%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0%D1%80_%D1%83_%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%96%D0%BC_%D1%81%D0%BE%D1%86%D1%8B%D1%83%D0%BC%D0%B5_%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D1%96%D1%8F_%D1%9E%D0%BD%D1%96%D1%8F%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%B4%D1%83%D1%85%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0_1596_1839_%D0%B3%D0%B3._%D0%94%D0%B7%D1%8F%D0%BD%D1%96%D1%81_%D0%9B%D1%96%D1%81%D0%B5%D0%B9%D1%87%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D1%9E._%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA_2015._719_%D1%81._16_%D0%BB._%D1%96%D0%BB Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596—1839 гг. / Дзяніс Лісейчыкаў. — Мінск, 2015. — 719 с, [16] л. іл.]
* Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720—1839 гг. / Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск : «Медысонт», 2011—198 с : іл.
* Уния в документах: Сб./ сост. В. А. Теплова, З. И. Зуева. — Мн.: «Лучи Софии», 1997. — 520 с.
* Religious Union of Bieraście // {{Крыніцы/Гістарычны слоўнік Беларусі (1998)}}
* Падокшын…, 2002