Ван дэн Будэнмаер: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
афармленне, арфаграфія
Радок 2:
 
{{Змест злева}}
Асоба кампазітара Ван дэн Будэнмаера сустракаецца некалькі разоў у кінастужках польскага рэжысёра [[Кшыштаф Кеслёўскі|Кшыштафа Кеслёўскага]] і з’яўляецца [[рэмінісцэнцыя]]й Спадара Когіта  — выдуманага персанажа з твораў [[Збігнеў Герберт|Збігнева Герберта]]. Звяртаючыся да вытокаў гісторыі Будэнмаера, Прайснер прыгадвае: «''Пачалося ўсё з чыстай выпадковасці. У „''[[Дэкалог, дзевяць|Дэкалогу IX]]''“ Кшыштаф хацеў выкарыстаць некалькі песень [[Густаў Малер|Малера]], якія ніколі не запісваліся ў [[Польшча|Польшчы]]. Запісаць іх каштавала б надзвычай дорага. І я сказаў:, яшто напішу нешта іншае, непадобнае. Калі не атрымаецца, табе прыйдзецца набыць правы на Малера. Калі я напішу паршывую музыку, скажам, што гэта не я, а Ван дэн Будэнмаер. Калі ж напішу добрую — будзе мая''»<ref name="Criterion" />. У выніку музыка Ван дэн Будэнмаера загучала ў чатырох фільмах Кеслёўскага: «''[[Дэкалог, дзевяць]]''» ([[1990 год у гісторыі кіно|1990]]), «''[[Падвойнае жыццё Веранікі]]''» ([[1991 год у гісторыі кіно|1991]]), «''[[Тры колеры: Сіні]]''» ([[1993 год у гісторыі кіно|1993]]) і «''[[Тры колеры: Чырвоны]]''» ([[1994 год у гісторыі кіно|1994]]).
 
Апроч самой музыкі, прыпісанай выдуманаму кампазітару, у кожным з гэтых фільмаў яго асоба ўзбагачалася ўсё новымі і новымі фактамі. Так, у фільме «''Падвойнае жыццё Веранікі''» сцвярджалася, што ён галандскі кампазітар XVIII стагоддзя, які аднак быў адкрыты зусім нядаўна. У адным з эпізодаў фільма можна ўбачыць даты нараджэння і смерці кампазітара, напісаныя крэйдай на школьнай дошцы: 1755—1803{{sfn|Contemporary Film Music|2017|с=64}}. «''Дата нараджэння была такой жа, як і мая, толькі на дзвесце год раней''» — адзначае Прайснер<ref name="Criterion" />. Пазней, у фільме «''Тры колеры: Чырвоны''» на стале ў галоўнага героя, судзісуддзі, можна пабачыць плытку з музыкай Ван дэн Будэнмаера. На вокладцы, паказанай буйным планам, выяўлены партрэт кампазітара. У гэтым жа фільме галоўная гераіня, Валянцін, слухае дыск з музыкай Ван дэн Будэнмаера — на імгненне на вокладцы дыска зноў бачны яго партрэт. Імя Ван дэн Будэнмаера фігуруе і ў фінальных цітрах фільмаў, і на дысках з саўндтрэкамі.
 
У пачатку [[1990-я|1990-ых]] гадоў Кеслёўскі пачаў атрымліваць лісты ад складальнікаў розных энцыклапедычных выданняў. Сярод іх быў ліст ад Універсітэцкай прэсы Оксфарда ({{lang-en|Oxford University Press}}): яны абнаўлялі энцыклапедыю класічнай музыкі, у сувязі з чым запрашвалі інфармацыю пра Ван дэн Будэнмаера, бо іх уласныя даследаванні ні да чаго не прывялі. Кеслёўскі адказаў, што Ван дэн Будэнмаер — выдуманы персанаж, якога яны прыдумалі разам з кампазітарам Збігневам Прайснерам. Складальнікі энцыклапедыі не паверылі. Бясплённае ліставанне доўжылася прыблізна паўгода, пасля чаго Кеслёўскі перастаў адказваць на лісты<ref name="Kieslowski's Many Colours" />.
 
Праводзячы мяжу паміж уласнай творчасцю і творчасцю свайго альтэр-эга, Прайснер адзначае, што «''Ван дэн Будэнмаер выразна выяўляе сябе слухачам як праз музыку, так і праз выбар тэкстаў. Калі ён упершыню з’яўляецца ў 9-ай частцы „''Дэкалога''“„Дэкалога“, ён выкарыстоўвае кароткі ўрывак пра [[гарлачык]]і галандскага паэта [[{{нп5|Фрэдэрык ван Эдэн|Фрэдэрыка ван Эдэна]]|en|Frederik van Eeden}}. У „''[[Падвойнае жыццё Веранікі|Падвойным жыцці Веранікі]]''“ ён цытуе „''Чысцец''“„Чысцец“ і „''Рай''“„Рай“ з „''[[Боская камедыя|Боскай камедыі]]''“ [[Дантэ Аліг’еры|Дантэ]]''»{{sfn|Contemporary Film Music|2017|с=61-62}}.
 
Пасля смерці Кшыштафа Кеслёўскага ([[1996]]) Прайснер больш не пісаў твораў ад імя Ван дэн Будэнмаера.