Элам: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 131:
Болей падрабязныя звесткі пра Элам з'яўляюцца ў месапатамскіх крыніцах часоў [[Акад|Акадскай імперыі]]. У спісе ваенных трыўмфаў [[Сарган Старажытны|Саргана I]] значыцца перамога над Эламам і здабыча, захопленая ў Аване. Сярод пераможаных ворагаў узгадваецца эламскі валадар Лух-ішан, які ў эламскім тэксце выступае як восьмі кіраўнік аванскай дынастыі Хішыпрашіні<ref>[https://iranicaonline.org/articles/awan-name-of-a-place-in-ancient-western-iran-the-nominal-dynastic-seat-of-elamite-rulers-in-the-late-third-millennium-b AWAN – Encyclopaedia Iranica]</ref>. Нягледзячы на перамогу, Сарган I далучыў да свайго тытула толькі фармулёўку «заступнік Элама». Сузы і Аван не пералічваліся сярод гарадоў, што ўвайшлі ў склад яго імперыі. Паспяховыя ваенныя кампаніі супраць Элама вялі яго прыемнікі [[Рымуш]] і [[Маніштушу]]. Тым не меней, акадскі валадар [[Нарам-Сін, цар Акада|Нарам-Сін]] быў вымушаны заключыць з Эламам дагавор. Яго тэкст дайшоў да нашага часу на [[акадская мова|акадскай]] і [[эламская мова|эламскай]] мовах. Ён пачынаецца са згадвання імёнаў эламскіх [[бог|багоў]], некалькіх шумерскіх і акадскіх багоў. Неназваны ў дакуменце валадар Элама сцвярджае: «Вораг Нарам-Сіна — мой вораг, сябар Нарам-Сіна — мой сябар!»<ref>[https://cdli.ox.ac.uk/wiki/doku.php?id=the_old_elamite_treaty_of_naram-sin The Treaty of Naram-Sin]</ref> Некаторыя даследчыкі лічаць, што дагавор сведчыў аб падпарадкаваным стане Элама ў адносінах да Акада, але таксама выказваецца думка, што ён быў раўнапраўным. У ім зафіксаваны абмен пасланцамі і падарункамі.
 
Апошнім вядомым прадстаўніком Аванскай дынастыі стаў Пузур-Іншушынак (Кутык-Іншушынак)<ref></ref>. Дакладны час яго кіравання не вядомы. Некаторыя гісторыкі лічаць, што ён ўзвысіўся пры нашчадках Нарам-Сіна, але ў запісах трэцяй дынастыі Ура ён называецца як сучаснік [[Ур-Наму]]. У надпісах ранняга перыяду ён сціпла называў сябе энсі Сузаў і вайскаводам Авана, але на [[Стэла|стэле]] пазнейшых гадоў кіравання ён ужо адзначаны як валадар усёй краіны і чатырох бакоў свету. Дзякуючы паспяховай ваеннай кампаніі Пузур-Іншушынак падначаліў сабе суседнія горныя вобласці. Валадар Сімашкі прызнаў яго вяршэнства. У гонар сваіх перамог ён пабудаваў храм у Сузах. Пузур-Іншушынак быў апошнім [[манарх]]ам Элама, пры якім выкарыстоўвалася лінейнае пісьмо.
 
== Зноскі ==