Алек Болдуін: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 21:
Скончыў Універсітэт Джорджа Вашынгтона ў Вашынгтоне па спецыяльнасці «палітычныя навукі», Нью-Ёркскі універсітэт па класе драмы, Інстытут Лі Страсберга ў Нью-Ёрку. У кіно дэбютаваў у фільме «Дактары» ў 1963 годзе. Таксама працаваў у тэатры і на Брадвеі (казка Крэйга Лукаса «Прэлюдыя да пацалунка» і сатырычны гратэск Кэрыл Чэрчыль «Вялікія грошы»). Браты Алека — Уільям, Дэніэл і Стывен Болдуін — таксама акцёры.
 
== Біяграфія ==
На пачатку сваёй кар’еры ён выконваў як галоўныя, гэтак і другасныя ролі ў розных фільмах, як ''«[[Бітлджус]]»'' [[Тым Бертан|Тыма Бертана]] ([[1988]]), ''«[[Чынная дзяўчына]]»'' [[Майк Нікалс|Майка Нікалса]] ([[1988]]), ''«[[У шлюбе з бандай]]»'' [[Джонатан Дэм|Джонатана Дэма]] (1988) і ''«[[Размоўнае радыё (фільм)|Размоўнае радыё]]»'' [[Олівер Стоўн|Олівера Стоўна]] (1988). Акцёр прыцягнуў увагу да сябе, дзякуючы сваім выступам у ролі Джэка Раяна ў фільмах ''«[[Паляванне за Чырвоным Кастрычнікам (фільм)|Паляванне за Чырвоным Кастрычнікам]]»'' (1990) і ў ''«[[Гленгары Глен Рос]]»'' (1992). З тых часоў ён працаваў з такімі рэжысёрамі, як [[Вудзі Ален]] у фільмах ''«[[Эліс (фільм)|Эліс]]»'' ([[1990]]), ''«[[У Рым з каханнем]]»'' (2012) і ''«[[Блакітны язмін]]»'' ([[2013]]), а таксама [[Марцін Скарсэзэ]] ў фільмах ''«[[Авіятар (фільм)|Авіятар]]»'' (2004) і ''«[[Адступнікі]]»'' (2006). За фільм-драму ''«[[Тарнач (фільм)|Тарнач]]»'' (2003) Болдуін атрымаў намінацыю на «[[Оскар]]» за найлепшую мужчынскую ролю другога плану. Акрамя фільмаў, акцёр удзельнічаў у мультыплікацыйных праектах, як ''«[[Губка Боб Квадратныя Штаны]]»'' ([[2004]]), ''«[[Мадагаскар 2: Уцёкі да Афрыкі]]»'' ([[2008]]), ''«[[Вартавыя сноў]]»'' (2012) і ''«[[Малы Бос]]»'' (2017).