Марыэта Амараўна Чудакова: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 12:
 
Памерла 21 лістапада 2021 года на 85-м годзе жыцця. Прычынай смерці стала каранавірусная інфекцыя.
 
== Грамадская дзейнасць ==
У гады рэформаў М. С. Гарбачова пачала актыўна крытыкаваць савецкі лад. У жніўні 1993 г. у ліку групы 36 літаратараў падпісала зварот з патрабаваннем правесці датэрміновыя выбары Вярхоўнага Савета. 15 верасня [[Барыс Мікалаевіч Ельцын|Б. М. Ельцын]] запрасіў аўтараў ліста на дачу. Пасля сустрэчы Чудакова пісала: «Патрэбен прарыў!.. Сіла не супярэчыць дэмакратыі — ёй супярэчыць толькі гвалт…».
 
У кастрычніку 1993 года ў падтрымку разгону Вярхоўнага Савета Чудакова падпісала «Ліст 42-х».
 
У 1994—2000 гадах працавала ў складзе Прэзідэнцкай рады (кансультатыўнага органа пры прэзідэнце РФ), а таксама была чальцом Камісіі па пытаннях памілавання пры прэзідэнце РФ. У 2006 годзе арганізавала грамадскую арганізацыю «ВІНТ», якая аб’ядноўвае ветэранаў «гарачых кропак» і прадстаўнікоў інтэлігенцыі. У гэты ж час здзейсніла некалькі паездак па Расіі з культурна-асветніцкімі і грамадскімі мэтамі — чытала лекцыі, дастаўляла ў бібліятэкі некаторых гарадоў свежыя кнігі і інш.
 
У красавіку 2010 года падпісала зварот расійскай апазіцыі «Пуцін павінен сысці».
 
Падпісала ўсе адкрытыя лісты, якія пісаліся ў Расіі ў падтрымку Украіны. У прыватнасці, у сакавіку 2014 года падпісала ліст «Мы з Вамі!» Кінасаюза ў падтрымку ўкраінскага Еўрамайдану.
{{зноскі}}