Кведлінбургскія аналы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ілюстрацыя
вікіфікацыя, арфаграфія
Радок 8:
[[Файл:Lietuvos vardas. The first name of Lithuania in writing 1009.jpg|міні|Фрагмент рукапісу Кведлінбургскіх аналаў з першай згадкай пра Літву]]
Кведлінбургскія аналы ў сваёй ранняй частцы заснаваныя на працах Гераніма, Ісідара Севільскага і Беды Вялебнага. Аднак, тут жа прысутнічаюць запісы, у аснове якіх ляжаць звесткі з германскага народнага эпасу (апавяданні аб Атыле, Тэадарыху Бернскім, Адаакры і Беавульфе). Гэта найбольш раннія ў гісторыі запісы фрагментаў гэтых паданняў <ref>Збольшага германскі эпас быў запісаны ў ХІІІ стагоддзі</ref> і адзіныя, якія змяшчаюцца ў раннесярэдневяковых аналах <ref> Die Annales Queblinburgenses (англ.). Felice Lifshitz. The Medieval Rewiew. Проверено 20 марта 2010. Архивировано из первоисточника 20 апреля 2012</ref>.
Пачатковая частка Кведлінбургскіх аналаў амаль не датавана, аднак з 702 года пачынаюцца гадавыя запісы, заснаваныя, у асноўным, на Херсфельдскіх аналах. У гэтай частцы амаль няма запазычаныхных сведчанняў (першапершы арыгінальны запіс датаваны [[852]] годам). З [[984]] года колькасць штогадовых запісаў узрастае, а з [[993]] года запісы адпавядаюць падзеям, якія адбываліся. Яшчэ большае павелічэнне звестак, якія ўтрымліваюцца ў аналах, адносіцца да перыяду пасля [[1008]], што, верагодна, сведчыць пра пачатак працы ў гэты час асноўнага аўтара Кведлінбургскіх аналаў, які працягваў з невялікімі перапынкамі сваю працу, па меншай меры, да 1025. У гэтай частцы змяшчаецца мноства ўнікальных звестак па гісторыі ўзаемаадносін Свяшчэннай Рымскай імперыі з яе славянскімі суседзямі (у асноўным, з Польшчай). Да ліку такіх сведчанняў ставіцца запіс [[1009]], у якім упершыню ў гістарычных крыніцах зафіксаваны тапонім Літва. Кведлінбургскія аналы абрываюцца, верагодна праз дэфект пратографа, на сярэдзіне запісаў аб падзеях 1025 <ref>Die Annales Queblinburgenses (англ.). Felice Lifshitz. The Medieval Rewiew.</ref>.
У XI-XII стагоддзях звесткі з Кведлінбургскіх аналаў былі выкарыстаны ў некалькіх гістарычных творах: хроніках Цітмара Мерзебургскага і Саксонскага аналіста, Магдэбургскіх аналах, Вюрцбургскай хроніцы і Хроніцы біскупаў Гальберштату. Кведлінбургскія аналы - каштоўная гістарычная крыніца па гісторыі Свяшчэннай Рымскай імперыі канца X-першай трэці XI стагоддзяў, асабліва па адносінах імперыі з яе славянскімі суседзямі ў гэты час <ref> Люблинская А. Д. Источниковедение истории Средних веков. — Ленинград: Издательство Ленинградского университета, 1955. — С. 191. — 374 с.</ref>.
 
== Выданні ==
''На лацінскай мове.''
:* {{кніга|назва=Annales Quedlinburgenses|спасылка=http://www.dmgh.de/de/fs1/object/goToPage/bsb00000870.html?pageNo=22|выдавецтва=[[Monumenta Germaniae Historica]] SS|место=Hannover|год=1839|том=III|pages=22—90}}
:* {{кніга|назва=Die Annales Quedlinburgenses|спасылка=http://www.dmgh.de/de/fs1/object/goToPage/bsb00000719.html?pageNo=2|выдавецтва=Monumenta Germaniae Historica SS rer. Germ|место=Hannover|издательство=Hahnsche Buchhandlung|год=2004|том=LXXII|allpages=680}}
 
''На рускай мове.''
:* {{cite web|url=http://www.vostlit.info/Texts/rus17/Ann_Quedlinb/frametext1.htm|title=Кведлинбургские анналы (до 909 года)|publisher=[[Восточная литература (сайт)|Восточная литература]]|accessdate=20 марта 2010|archiveurl=http://www.webcitation.org/61CksLbVi|archivedate=2011-08-25}}
:* {{cite web|url=http://www.vostlit.info/Texts/rus17/Ann_Quedlinb/frametext2.htm|title=Кведлинбургские анналы (910—1025 годы)|publisher=Восточная литература|accessdate=20 марта 2010|archiveurl=http://www.webcitation.org/674Q6ngdf|archivedate=2012-04-20}}
:* Кведлинбургские анналы // Немецкие анналы и хроники X—XI столетий / Перев. [[Дьяконов, Игорь Михайлович|И. М. Дьяконова]] и В. В. Рыбакова. — М.: Русский Фонд Содействия Образованию и Науке, 2012. — С. 15—89.
 
== Літаратура ==