Абезгалоўліванне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
IKKos (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Тэг: першае рэдагаванне
арфаграфія
Радок 1:
[[Выява:Judith Beheading Holofernes - Caravaggio.jpg|Judit y Holofernes, por Caravaggio.jpg|thumb|320px|[[Юдзіф]] і [[Алаферн]] ([[Караваджа]], 1598—1599 гады)]]
'''Абезгалоўліванне''' (ад слова ''галава'')  — фізічнае аддзяленне [[галава|галавы]] жывой істоты ад цела. Абезгалоўліванне можа быць наўмысным, гэта  — забой сельскагаспадарчай птушкі,<ref>[http://www.domovest.ru/jivnost/zaboi-pticy.html Забой птушкі<!-- Загаловак дададзены ботам -->]</ref> дэкапітацыя эксперыментальных жывёл,<ref>[http://bestpravo.ru/fed1991/data03/tex15487.htm Загад Міністэрства Аховы Здароўя СССР АД 12.08.1977 N 755 Пра меры па далейшым удасканаленні арганізацыйных формаў працы з выкарыстаннем эксперыментальных жывёл]</ref> [[забойства]], ці выкананне [[Смяротная кара|смяротнага пакарання]]; ажыццяўляецца пры дапамозе адмысловай прылады  — [[гільяціна|гільяціны]] ці сякуча-рэжучых прылад  — [[сякера|сякеры]], [[меч|мяча]], [[нож|нажа]]. Ненаўмыснае абезгалоўліванне можа адбыцца ў выніку [[выбух]]у, аўтамабільнай аварыі і іншых няшчасных здарэнняў. [[Самагубства]] праз абезгалоўліванне хоць і рэдка, але сустракаецца: у [[2003]] годзе брытанец пазбавіў сябе галавы пры дапамозе ўласнаручна пабудаванай [[гільяціна|гільяціны]] з электрычным запускам<ref>[http://news.bbc.co.uk/2/hi/uk_news/england/tyne/2974083.stm BBC NEWS | UK | England | Tyne/Wear | Guillotine death was suicide]</ref>.
 
Абезгалоўліванне безумоўна прыводзіць да [[смерць мозга|смерці мозгу]] ў выніку рэзка прагрэсуючай [[Ішамія|ішаміі]], акрамя выпадкаў, калі адсечаная галава неадкладна прышываецца да свайго ці чужога цела са сшываннем крывяносных судзін і аднаўленнем кровазвароту, як гэта паказана ў працах [[Дземіхаў, Уладзімір Пятровіч|У.  П.  Дземіхава]].<ref>[http://www.ncbi.nlm.nih.gov/pmc/articles/PMC2763473/ At the Cutting Edge of the Impossible]</ref> Смерць мозгу надыходзіць на працягу некалькіх хвілін пасля аддзялення галавы ад цела. Гісторыі пра тое, што галава глядзела на ката, пазнавала сваё імя і нават спрабавала казаць, з'яўляюццаз’яўляюцца, з пункту гледжання [[Нейрафізіялогія|нейрафізіялогіі]], моцна перабольшанымі. Галава траціць прытомнасць праз 300 мілісекунд пасля адсячэння і незваротна спыняецца амаль уся вышэйшая нервовая дзейнасць, у тым ліку здольнасць адчуваць боль. Некаторыя рэфлексы і сутаргі цягліц твару могуць працягвацца яшчэ некалькі хвілін.
 
== Абезгалоўліванне ў гісторыі ==
Радок 10:
Калі меч ці сякера была вострым, а [[кат]] умелым, вынікам пакарання смерцю была хуткая і адносна бязбольная смерць. Калі ж зброя была дрэнна завостраная ці кат няспрытны, для адсячэння галавы магло спатрэбіцца некалькі ўдараў. Па гэтай жа прычыне прысуджанаму завязвалі вочы: каб у вырашальны момант ён не тузануўся. Таксама прысуджаным раілі заплаціць кату, каб той сумленна выканаў сваю працу.
[[Выява:Beheadingchina.jpg|thumb|Абезгалоўліванне кітайцаў (1901 год)]]
[[Выява:ChinaDecap.jpg|thumb|Пакаранне смерцю праз абезгалоўліванне. На фотаздымку добра відаць бруі крыві, якія б'юцьб’юць з [[Агульная сонная артэрыя|сонных артэрый]]]]
* Абезгалоўліванне пры дапамозе [[гільяціна|гільяціны]] было распаўсюджанай механізаванай формай [[Смяротная кара|Смяротнага пакарання]], вынайдзенай незадоўга да [[французская рэвалюцыя|французскай рэвалюцыі]]. Мэтай вынаходства было стварэнне бязбольнага і хуткага метаду пакарання смерцю. Пасля таго, як галава была адсечана, кат паднімаў яе і паказваў натоўпу. Існавала меркаванне, што адсечаная галава магла бачыць на працягу прыкладна дзесяці секунд. Такім чынам, галаву чалавека паднімалі, каб ён мог перад смерцю ўбачыць як смяецца з яго натоўп. [[Гільяціна]] шырока выкарыстоўвалася ў [[Францыя|Францыі]] падчас [[французская рэвалюцыя|французскай рэвалюцыі]] і заставалася галоўным відам смяротнага пакарання мірнага часу аж да яе скасавання ў [[1981]] годзе. Апошні пакараны публічна быў серыйны забойца Яўген Вейдман ({{lang-fr|Eugene Weidmann}}) 17 чэрвеня ў 1939 гадзе ў Версалі.
* У [[Германія|Германіі]] гільяціна выкарыстоўвалася з XVII—XVIII стагоддзяў і была стандартнай прыладай смяротнага пакарання, нароўні з сякерай. Апошняе пакаранне смерцю пры дапамозе сякеры адбылася ў 1935  г., калі Беніта фон Фалькенхайн і Рэната фон Натцмер былі абезгалоўлены за шпіянаж у карысць Польшчы. У [[Нацысцкая Германія|нацысцкай Германіі]] гільяцінаванне ўжывалася да крымінальных злачынцаў. Па адзнаках, каля 40000 чалавек было абезгалоўлена ў Германіі і Аўстрыі паміж 1933 і 1945 гадамі. Гэты лік складаецца з барацьбітоў супраціву самой нацысцкай Германіі і акупаваных ёю краін. Паколькі барацьбіты супраціву не належылі да [[Армія|рэгулярнага войска]], яны лічыліся звычайнымі злачынцамі і, у шматлікіх выпадках, адвозіліся ў Германію і былі гільяцінаваны. Абезгалоўліванне лічылася «невысакародным» відам смерці, у супрацьлегласці [[растрэл]]у.
Апошняе пакаранне смерцю ў Заходняй Германіі адбылося 12 мая ў [[1949]] годзе. Быў пакараны Бертольд Вехмейер ({{lang-de|Berthold Wehmeyer}}) у турме Моабіт у Заходнім Берліне.
Да [[1966]] года абезгалоўліванне ўжывалася ў [[ГДР]], потым яго замянілі растрэлам, паколькі адзіная гільяціна паламалася.
* У гісторыі [[Англія|Англіі]] шырока вядомыя выпадкі, калі былі абезгалоўлены дзве каралевы, жонкі [[Генрых VIII|Генрыха Цюдора]]  — [[Ганна Балейн]] і [[Кацярына Говард]].
* У [[Скандынавія|Скандынавіі]] абезгалоўліванне было звычайным метадам смяротнага пакарання. Высакародных людзей каралі смерцю пры дапамозе [[меч|мяча]], прастачынаў  — пры дапамозе [[сякера|сякеры]]. Апошняе пакаранне смерцю праз абезгалоўліванне ў [[Нарвегія|Нарвегіі]] была выканана ў [[1876]] годзе пры дапамозе [[сякера|сякеры]]. Аналагічна  — у [[Данія|Даніі]] ў [[1892]] годзе. У [[Швецыя|Швецыі]] апошняя галава была адсечана [[гільяціна]]й у [[1910]] годзе  — гэта было першапершае ўжыванне гільяціны ў гэтай краіне і апошняе смяротнае пакаранне.
* У [[Біблія|біблейскім]] [[Кніга Апакаліпсіс|адкрыцці Іаана Багаслова]] абезгалоўліванне названа метадам пакарання смерцю [[хрысціянства|хрысціянскіх]] мучанікаў эпохі вялікіх ганенняў. Паколькі гістарычных сведчанняў гэтай падзеі не існуе, некаторыя даследчыкі лічаць, што гаворка ідзе пра апошняе вялікае ганенне, якое, па меркаванні вернікаў, павінна адбыцца незадоўга да [[Апакаліпсіс|другога прышэсця Хрыста]].
* У традыцыі [[Кітай|Кітая]] абезгалоўліванне лічылася больш суровай формай пакарання смерцю, чым задушванне, нягледзячы на тое, што задушванню ўласцівыя працяглыя пакуты. Справа ў тым, што кітайцы верылі, што цела чалавека  — гэта падарунак яго бацькоў, і таму вяртаць у нябыт рассечанае цела вельмі непачціва ў адносінах да продкаў.
* У [[Японія|Японіі]] абезгалоўліванне гістарычна ажыццяўлялася ў якасці другой часткі рытуалу [[сэпуку]]. Пасля таго, як самазабойца ўспорваў сабе жывот, другі ўдзельнік рытуалу адсякаў яму галаву [[катана]]й, каб паскорыць смерць і палегчыць пакуты. Паколькі для адсякання патрабаваўся навык, толькі абраным дазвалялася браць удзел у рытуале. Да канца перыяду [[Сэнгоку]] абезгалоўліванне стала ажыццяўляцца, як толькі здзяйсняльны сэпуку наносіў сабе найменшае пашкоджанне. Акрамя таго, абезгалоўліванне было вышэйшай мерай пакарання. Адна з самых жорсткіх формаў абезгалоўлівання была ўжыта да [[самурай|самураю]] [[Ісіда Міцунары]], які здрадзіў [[Такугава Іэясу|Такугаве Іэясу]]. Яго закапалі ў зямлю і павольна адпілавалі яму галаву тупой драўлянай пілой. Гэты від пакарання быў адменены ў [[перыяд Мэйдзі]].
* У яўрэяў артадаксальная інтэрпрэтацыя Талмуда (Санхедрын 57а) заклікае да абезгалоўлівання яўрэяў за забойства, за саўдзел у ідалапаклонстве разам з жыхарамі горада і таксама неяўрэяў, якія не прытрымліваюцца законаў сыноў [[Ной|Ноя]]. Варта адзначыць, што [[равінскі іўдаізм]] ніколі не прызначаў гэтага пакарання пасля скасавання [[Сінедрыён]]а.
 
== Абезгалоўліванне ў сучасным свеце ==
Абезгалоўліванні мячом у нашы дні здзяйсняліся ў юрысдыкцыях, падпарадкаваных [[іслам]]скаму [[шарыят]]у, а таксама ваяўнічымі [[ісламізм|ісламістамі]] ў гарачых кропках. Па стане на 2005 год, [[Саудаўская Аравія]], Кувейт, Судан, Аман, Бахрэйн, Іарданія, Ірак, Афганістан, [[Емен]] і [[Катар]] мелі законы, якія дазваляюць абезгалоўліванне, аднак пэўныя звесткі пра іх ужыванне існуюць толькі ў стаўленні да Саудаўскай Аравіі. Ваяўнічыя ісламісты ў апошнія гады сталі ажыццяўляць абезгалоўліванні пры дапамозе невялікіх нажоў, па памеры падобных з кішэннымі. Таксама абезгалоўліванне захавалася як «спадчына» ў некаторых былых асадах Францыі  — Алжыры, Гвінеі, Марока.
 
Не зусім традыцыйныя выпадкі абезгалоўлівання сустракаліся ў апошні час у некаторых абласцях [[Калумбія|Калумбіі]]. Такія ваенізаваныя правыя арганізацыі, як [[Autodefensas Unidas de Colombia|AUC]], карыстаюцца гэтым для запалохвання мясцовых жыхароў; іх левыя супернікі з [[FARC]], а таксама крымінальныя банды наркабаронаў таксама час ад часу здзяйсняюць абезгалоўліванні. Часцей за ўсё ў гэтых выпадках выкарыстоўваюцца [[мачэтэ]] і [[бензапіла|бензапілы]].
Радок 31:
== Гл. таксама ==
* [[26 бакінскіх камісараў]]
* [[Кубікадзіры]]  — прывід з японскага фальклору, які адгрызае і з'ядаез’ядае галовы сваіх ахвяр, жывых і мёртвых.
* [[Ерамія Брандрэт]]