Лаонга: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
 
Радок 99:
'''Лаонга''' (''Lwããgu'') — гістарычная [[дзяржава]] ў [[Цэнтральная Афрыка|Цэнтральнай Афрыцы]] на паўночным захадзе ад вусця [[Конга (рака)|ракі Конга]].
 
Першая ўзгадка пра Каралеўства Лаонга з'явілася ў [[1561]] г., калі [[Партугалія|партугальскі]] кароль даслаў туды [[каталіцызм|каталіцкіх]] місіянераў. У паведамленні [[1585]] г. сцвярджалася, што Лаонга — дружалюбная краіна ў дачыненні да [[Каралеўства Конга]]. Згодна пазнейшым паведамленням, Лаонга ўзнікла ў выніку заваяванняў правадыра Гімбэ (Нжымбэ) з тэрыторыі на поўначы [[Каконга]]. Ён падзяліў заваяваныя землі на 4 правінцыі і перадаў у кіраванне сваім сваякам. Дзяржава Лаонга была важным эканамічным партнёрам суседняга Каралеўства Конга і [[Еўропа|еўрапейскіх]] [[гандаль|гандляроў]]. Тут здабывалі [[медзь]], выраблялі дарагія [[тканіны]]. Асноўным заняткам насельніцтва было [[земляробства]].
 
У [[1661]] г. вярхоўны правадыр Лаонга быў [[хрышчэнне|хрышчоны]] місіянерам-[[Капуцыны (манаскі ордэн)|капуцынам]] і атрымаў хрысціянскае імя Афонсу. Аднак пасля яго смерці ўзнікла барацьба паміж хрысціянскім і паганскім прэтэндэнтамі на трон. У [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. паведамлялася, што галоўную ролю ў кіраванні адыгрывалі жанчыны, улада перадавалася па жаночай лініі. Пасля смерці манарха паміж спадчыннікамі ўспыхвалі доўгатэрміновыя войны. У іх выніку ў [[1787]] г. адзіная дзяржава фактычна спыніла існаванне, хаця тытул [[кароль|каралёў]] Лаонга захоўваецца да нашых дзён.