Клімент Охрыдскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Жыў у тагачаснай Балгарскай дзяржаве.
Радок 31:
 
== Жыццяапісанне ==
Паходзіў з населенай [[славяне|славянамі]] тэрыторыі [[Македонія (зямля)|Македоніі]]. Разам са сваімі настаўнікамі ўдзельнічаў у місіях да [[хазары|хазараў]] і ў [[Вялікая Маравія|Вялікую Маравію]]. Пасля смерці [[Святы Мяфодзій|св. Мяфодзія]] і выгнання [[Сватаплук]]ам яго паслядоўнікаў, адыходзіць разам з астатнімі вучнямі з Вялікай Маравіі на кароткі час у [[Бялград]] да балгарскага васала князя Радзіслава, які іх праз некаторы час з іншымі вучнямі Кірыла і Мяфодзія (напр., [[Навум Охрыдскі|св. Навумам]]) адсылае ў тагачасную [[балгарыПершае Балгарскае царства|балгарскую]] сталіцу [[Пліска|Пліску]], дзе яны стварылі слаўную Плісацка-прэслаўскую кніжную школу. У хуткім часе балгарскі ўладар паслаў Клімента ў Македонію распаўсюджваць [[стараславянская літургія|славянскую літургію]] і падараваў яму палацы ў Дэвалі ([[Албанія]]) і [[Охрыд]]зе (цяпер [[Паўночная Македонія]]). Тут Св. Клімент заснаваў [[Охрыдская кніжная школа|кніжную школу]] і ў [[893]] годзе быў прызначаны [[епіскап]]ам.
 
Сваю літаратурную дзейнасць Клімент распачаў неўзабаве пасля смерці [[Кірыл і Мяфодзій|св. Кірыла]] (Канстанціна), паміж [[870]] і [[880]] гадамі, калі было напісана «Жыццё Канстанцінава». Некаторыя навукоўцы мяркуюць, што гэты арыгінальны твор старажытнай літаратуры стварыў менавіта Св. Клімент, не без дапамогі Св. Мяфодзія. Неўзабаве пасля смерці Мяфодзія было складзена і «Жыццё Мяфодзія», чыім аўтарам верагодна таксама з'яўляецца Клімент.