Узброеныя сілы Вялікабрытаніі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 11:
 
Парадак баявога дзяжурства падводных лодак устаноўлены ў 1998. На баявым дзяжурстве знаходзіцца адна лодка, якая нясе да 48 баегаловак; дзве другія — у пункце базіравання ці ў тэрытарыяльных водах і могуць быць разгорнутыя ў адносна кароткі тэрмін; яшчэ адна лодка знаходзіцца на рамонце і абслугоўванні ў Плімуце. Разглядаецца варыянт змяншэння колькасці падводных лодак з чатырох да трох.
 
Узброеныя сілы Вялікабрытаніі кіруюцца пяццю прынцыпамі ядзернага стрымлівання:
# Галоўная ўвага — прадухіленню ядзернага нападзення. Ядзерныя сілы прызначаны не для выкарыстання ва ўзброеных канфліктах, а для прадухілення «ядзернага шантажу» і актаў агрэсіі, якім нельга супрацьдзейнічаць іншымі сродкамі.
# Захаванне мінімальнага патэнцыялу, неабходнага для мэтаў ядзернага стрымлівання.
# Невызначэнне дакладных магчымасцей выкарстання ядзернай зброі (дэзінфармацыя патэнцыйнага праціўніка).
# Падтрыманне калектыўнай бяспекі ў рамках НАТО.
# Незалежнасць у прыняцці рашэння аб прымяненні зброі ад ЗША і [[Францыя|Францыі]].