Узброеныя сілы Вялікабрытаніі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Вялікабрытанія — адна з пяці афіцыйна прызнаных (паводле Дагавора аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі) ядзерных дзяржаў. Яе ядзерныя запасы верагодна ўключаюць 185 баегаловак. Гэта самыя малыя ядзерныя сілы з усіх пяці дзяржаў «ядзернага клуба» і складаюць менш 1% ад іх агульнага арсенала. Такая колькасць адпавядае заяўленай мэце стратэгіі «мінімальнага стрымлівання».
 
Стратэгічныя ядзерныя сілы Вялікабрытаніі прадстаўлены толькі марскім кампанентам, што стала вынікам сфармуляванага ў пачатку 1990-х падыходу, згода з якім афіцыйны Лондан адмовіўся ад нестратэгічнай ядзернай зброі. Баегалоўкі размяшчаюцца на трохступенчатых цвёрдапаліўных ракетах [[w:Trident (missile)|«Трайдэнт ІІ»]] амерыканскай вытворчасці (вырабнік — «Локхід-Марцін»). Кожная з ракет можа несці да 12 баегаловак, на думку экспертаў (з разліку колькасці ракет і баегаловак) рэальна ўстанаўліваецца па 3-4.
 
Ракеты ставяцца на падводныя лодкі [[w:Vanguard_class_submarine|«Вэнгард»]] уласнай пабудовы (уведзеныя ў баявы састаў флота ў 1994—2001). Баегалоўкі таксама вырабляюцца самой Вялікабрытаніяй і падобныя на амерыканскую баегалоўку W-76. Такая баегалоўка мае магутнасць каля 100 кт. Залежнасць ад ЗША па пастаўках ракет вымушае Вялікабрытанію ўдзельнічаць у амерыканскіх ракетабудаўнічых праграмах і дабівацца ад ЗША гарантый, што мадэрнізаваныя ці новыя ракеты будуць сумяшчальныя з пускавой устаноўкай брытанскай падводнай лодкі.
 
Ракеты і баегалоўкі да іх захоўваюцца на Каралеўскім складзе ваенна-марскіх узбраенняў у Кулпарце, непадалёку ад базы каралеўскіх ВМС у Фаслейне (Шатландыя), якая з'яўляецца месцам базіравання падводных лодак з ядзернай зброяй. За распрацоўку і вытворчасць баегаловак адказвае Навукова-даследчы цэнтр ядзернай зброі ў Алдэрмастане і Бергфілдзе. У Бергфілдзе адбываецца канчатковая зборка ці дэмантаж баегаловак.
Радок 19:
# Незалежнасць у прыняцці рашэння аб прымяненні зброі ад ЗША і [[Францыя|Францыі]].
 
Гл. таксама: [[w:Nuclear weapons and the United Kingdom|Nuclear weapons and the United Kingdom]]
 
 
[[Катэгорыя:Вялікабрытанія]]