Беларускі народны ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 41:
За час існавання ўніверсітэта заняткі наведалі 57 чалавек, пераважна школьныя настаўнікі Беларусі, у тым ліку з тэрыторыі, якая была на той момант акупавана [[Германская імперыя|Германіяй]]. Ім былі зачытаны лекцыі па беларускай [[Гісторыя Беларусі|гісторыі]], [[Беларуская літаратура|літаратуры]], [[беларуская мова|мове]], [[эканоміка|эканоміцы]], [[геаграфія|геаграфіі]] і іншых навуках.
 
Сярод лектараў былі [[Дзмітрый Анучын]] («Да пытання аб беларускай тэрыторыі»), [[Уладзімір Пічэта]] («Гісторыя беларускага народа»), [[Антон Мікітавіч Ясінскі|Антон Ясінскі]] («Гісторыя адукацыі на Беларусі»), [[Павел Андрэевіч Растаргуеў|Павел Растаргуеў]] («Беларуская мова»), [[Зміцер Жылуновіч]] («Агляд беларускай літаратуры»), [[Уладзімір Мікалаевіч Дабравольскі|Уладзімір Дабравольскі]] («Элементы тэатра ў народнай беларускай паэзіі»), Яфім Чапуркоўскі («Антрапалогія Беларусаў»), [[Яўсей Сцяпанавіч Канчар|Яўсей Канчар]] («Гісторыя нацыянальнага і рэвалюцыйнага руху ну Беларусі») і іншыя.
 
Слухачы адначасова маглі наведваць лекцыі на Усерасейскіх настаўніцкіх курсах, арганізаваных [[Народны камісарыят асветы РСФСР|Наркамасветы]] [[РСФСР]]. Частка прачытаных лекцый была выдадзена пад назвай «Курс беларусазнаўства» ([[1918]]—[[1920]]).