Людамір Міхал Рагоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 16:
У час побыту ў Вільні Людамір Рагоўскі захапіўся беларускім фальклорам, пасябраваў з [[Наша Ніва (1906)|нашаніўцамі]] [[Я. Купала|Янкам Купалам]], [[І. Луцкевіч|Іванам Луцкевічам]] і [[А. Уласаў|Аляксандрам Уласавым]]. У 1910 годзе кампазітар паклаў на музыку верш Янкі Купалы «[[А хто там ідзе?]]». Верш Купалы з нотамі Рагоўскага газета «Наша ніва» надрукавала асобнай лістоўкай (Вільня, 1910) на [[Беларуская мова|беларускай мове]] і [[лацінка беларуская|лацінкай]], а таксама быў надрукаваны ў «Беларускім календары» на 1910 год.
 
Творчасць Л. Рагоўскага цесна звязана з беларускай музычнай культурай: ён кіраваў хорам у [[Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні|Беларускім музычна-драматычным гуртку]], ствараў музычнае афармленне да спектакляў [[Першая беларуская трупа|трупы І. Буйніцкага]], склаў «Беларускі песеннік з нотамі для народных і школьных хароў» (выд. ў 1911), куды ўключыў і ўласныя апрацоўкі беларускіх народных песень, які адыграў вялікую ролю ў прапагандзе беларускай нацыянальнай песні<ref name="ББТ">[http://www.belarusin.net/index.php?option=com_content&view=article&id=159:admin&catid=41:2009-05-14-08-33-23&Itemid=103 Игнат Буйницкий — «бацька беларускага тэатра»] {{ref-ru}} {{Недаступная спасылка}}</ref>. У Вільні была напісана першая частка сімфанічнай «Беларускай рапсодыі» для малога аркестра пад назвай «Беларускі пейзаж». Адбіткі беларускага фальклору адчуваюцца і ў сімфанічным творы «Аблокі» (1912).
 
Музычная спадчына Л. Рагоўскага складае 7 сімфоній, 7 опер, 3 балеты, у т.л. «Купала» (паст. 1926, [[Варшава]]), шэраг сімфанічных паэм, аркестравых сюіт, камерных і харавых твораў, кантаты і квартэты, музыку да спектакляў.