Корань расліны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
Радок 2:
[[Выява:Primary and secondary cotton roots.jpg|thumb]]
[[Выява:Wurzeln am Berghäuser Altrhein, Speyerer Auwald.JPG|thumb|]]
'''Корань'''  — восевы [[вегетатыўны орган]] [[вышэйшыя расліны|вышэйшых раслін]], які мае радыяльную сіметрыю, здольны неабмежавана нарастаць у даўжыню і валодае станоўчым геатрапізмам. Корань ажыццяўляе замацаванне [[расліна|расліны]] ў глебе і забяспечвае паглынанне і правядзенне вады з растворанымі мінеральнымі рэчывамі да [[сцябло|сцябла]] і лісця. На корані няма лісця, у клетках кораня няма хларапластаў.
 
== Функцыі кораня ==
Радок 13:
 
== Каранёвая сістэма ==
Корань здольны пранікаць у глебу на розную глыбіню. Напрыклад, карані кукурузы дасягаюць глыбіні 1,5  — 2  м, а некаторых дрэў  — 15  — 20  м. Пры прарастанні семені першым ідзе ў рост зародкавы карэньчык. Ён дае пачатак галоўнаму кораню. Галоўны корань расце вертыкальна ўніз па напрамку сілы цяжару. Умоўная мяжа паміж галоўным коранем і сцяблом называецца каранёвай шыйкай. Карані, якія ўзнікаюць на сцёблах, лістах, цыбулінах, клубнях, карэнішчах, называюцца прыдаткавымі. Прыдаткавыя карані развіваюцца ў бульбы, цыбулі, цюльпана, тамата, кукурузы, пшаніцы і інш. Галоўны і прыдаткавы карані могуць галінавацца. Пры гэтым на іх утвараюцца бакавыя карані. Сукупнасць усіх каранёў расліны складае яго каранёвую сістэму. У залежнасці ад тыпу каранёў, якія ўваходзяць у яе, адрозніваюць каранёвыя сістэмы стрыжнёвага і валасніковістага тыпу.
 
У выпадку, калі галоўны корань малаважна выяўлены, а прыдатачныя карані выяўлены значна, каранёвая сістэма завецца [[валасніковістая каранёвая сістэма|''валасніковістай'']]. Калі галоўны корань выяўлены значна, каранёвая сістэма завецца [[стрыжневая каранёвая сістэма|''стрыжневай'']].