Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Параза расійскіх войск ва Усходняй Прусіі ў жніўні [[1914]] паказала, што ў далейшым ход вайны для Расіі можа злажыцца няўдала. Таму ўлады дазволілі стварэнне, апрача Літоўскага і Польскага, Беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайны.
 
9 сакавіка [[1915]] віленская губернская ўправа па справах згуртаванняў ухваліла статут Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, якое пасля таго, як 29 красавіка яго зацвердзіў губернатар, магло распачаць працу. Старшынёй (маршалкам) праўлення таварыства стаў [[Вацлаў Іваноўскі]], а яго намеснікамі — [[Антон Луцкевіч]] і [[Вацлаў Ластоўскі]]. У склад праўлення ўвайшлі [[Павел Аляксюк]], [[Ігнат Біндзюк]], [[Уладзіслаў Сталыгва]], ксёндз Савіцкі, [[Ігнат Буйніцкі]], Н. Клім. Управа таварыства знаходзілася ў Вільні, яно мела права дзейнічаць на тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай, Гродзенскай, Віленскай і Віцебскай губерняў.
 
У сакавіку 1915 праўленне таварыства выдала адозву «Да грамадзян Беларусі», у якой заклікала насельніцтва да супольнай ахвярнай працы дзеля ажыццяўлення сваіх першапачатковых задач: грамадскай апекі (харчаванне, раскватараванне, лекарская дапамога) і помачы вясковым жыхарам у адбудове панішчанага вайной. Таварыства арганізоўвала пункты харчавання, сталовыя, інтэрнаты, імкнулася аказаць медыцынскую дапамогу бежанцам.
Радок 13:
Сродкі таварыства складаліся з членскіх узносаў, ахвяраванняў, прыбыткаў ад дабрачынных мерапрыемстваў. Спроба Беларускага таварыства па прыкладу іншых дабрачынных арганізацый атрымаць субсідыі з Таццянінскага камітэта і Галоўнага камітэта Усерасійскага саюза гарадоў поспеху не мела.
 
Таварыства накіравала сваіх прадстаўнікоў у Гродзенскую (Аляксюк) і Віленскую (Ластоўскі) губерні. У чэрвені-ліпені 1915 адкрыла аддзелы ў [[Мінск]]у, [[горад Дзісна|Дзісне]], [[Вілейка|Вілейцы]], Празароках[[Празарокі|Празарок]]ах, [[Горад Друскінінкай|Друскеніках]], [[вёска Гожа|Гожы]] Гродзенскай губерні, [[Полацк]]у.
 
Напярэдадні акупацыі Вільні германскімі войскамі (верасень 1915) частка кіраўнікоў таварыства (Іваноўскі, Аляксюк) выехалі на ўсход. Пасля заняцця немцамі Заходняй Беларусі яго аддзелы ў Мінскай і Віцебскай губернях апынуліся за лініяй фронту.
 
Падчас акупацыі камітэт быў перавыбраны. У яго ўвайшлі [[А. Луцкевіч]] (старшыня), [[Ю. Менке]], [[Я. Салавей]], [[І. Луцкевіч]], [[А. Рачкоўская]], [[Ф. Вішнеўскі]], [[Я. Ліцкевіч]]. Поруч з аказаннем матэрыяльнай дапамогі ахвярам вайны камітэт гуртаваў вакол сябе дзеячаў беларускага нацыянальнага руху, што засталіся ў Вільні, набываў ролю прадстаўніка інтарэсаў беларускага насельніцтва перад акупацыйнымі ўладамі.
 
[[File:Statut btdav.jpg|thumb|Статут БТДАВ]]