Герадот: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8:
 
Вярнуўшыся яшчэ маладым чалавекам на радзіму ў Галікарнас, Герадот узяў удзел у народным руху супраць тырана Лігдаміса і спрыяў яго зрынанню. У 444 годзе да н.э. Герадот прысутнічаў на Панафінскіх фестах і прачытаў там вытрымкі з апісаньня сваіх падарожжаў, выклікаўшы ўсеагульнае захапленне. Пры канцы жыцця з'ехаў y Турыюм (сучасная Італія), дзе пражыў рэшту дзён.
 
== Гісторыя ==
Твор Герадота — не строгая гістарычная праца, але таленавіты тэкст і крыху скептычны аповед пра пачутае і ўбачанае, гэта своеасаблівая энцыклапэдыя таго часу з гістарычнымі, геаграфічнымі, этнаграфічнымі, прыродазнаўчымі і літаратурнымі звесткамі. З дзевяці кніжак, альбо музаў, на якія зараз падзяляецца яго твор, амаль цэлая другая палова — гэта паслядоўны гістарычны расповед пра грэка-пэрсідскія войны, што заканчваецца на вестцы пра ўзяцце Сесту ў 479 г. да н. э.
 
Першая палова змяшчае расповеды пра ўзвышэнні Персідскага царства, [[Вавілон]]ію, [[Асірыя|Асірыю]], [[Егіпет]], [[Скітыя|Скітыю]], [[Лівія|Лівіі]] і інш. Нягледзячы на рознамасцевасць звестак, творы Г. уяўляюць сабой спробу аб’яднаць рознародны матэрыял агульнымі рэлігійна-этычнымі поглядамі. Адзінства выкладу дасягаецца ў пэўнай меры і тым, што ад пачатку да канца Г. спрабуе прасачыць барацьбу паміж «варварамі» і «элінамі», што скончылася вырашальным трыюмфам апошніх, і гэта часам надае працы тэлеалагічны і шавіністычны змест.
 
Нягледзячы на прызнанне аўтарытэту працы Герадота, як годнай даверу першакрыніцы, варта памятаць, што творы Герадота вядомыя толькі па шмат пазнейшых рукапісах, напісаных амаль праз паўтары тысячы гадоў пасля Герадота.
 
 
== Бібліяграфія ==