Пятро Сакол: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Біяграфічныя звесткі ==
У [[1922]]—[[1923]] вучыўся ў [[Люцынская беларуская гімназія|Люцынскай беларускай гімназіі]], у [[1925]]—[[1926]] — на Беларускіх 2-гадовых настаўніцкіх курсах у [[Рыга|Рызе]]. У 1927 атрымаў месца настаўніка-практыканта ў [[Дзвінская беларуская гімназія|Дзвінскай беларускай гімназіі]]. Удзельнік Латгальскага рабочага прафсаюза і партыі незалежных сацыялістаў, член культурна-асветнага таварыства [[Бацькаўшчына (Рыга)|«Бацькаўшчына»]] і [[Таварыства беларускіх вучыцеляў|«Таварыства беларускіх вучыцеляў»]] у [[Латвійская Рэспубліка|Латвіі]]. У 1928 за ўдзел у левым радыкальным руху пазбаўлены права выкладання, жыў пад наглядам паліцыі. З 1929 да 1936 атрымліваў толькі часовую работу ў Ліепаі і Рызе (быў таксама карэктарам-перакладчыкам часопіса «[[Беларуская школа ў Латвіі (часопіс)|Беларуская школа ў Латвіі]]»). З 1936 працаваў бухгалтарам на фанернай фабрыцы.
 
У час [[Акупацыя Латвіі нацысцкай Германіяй|нацысцкай акупацыі ў 1942-44]] карэктар-перакладчык часопіса [[Новы шлях, 1942|«Новы шлях»]]. Складаў картатэку беларуска-латышскага слоўніка. Арыштаваны савецкімі ўладамі ў 1945. У 1945-47 праходзіў «фільтрацыю» ў [[Хабараўскі край|Хабараўскім краі]], у Ніжнеамурскім папраўча-працоўным лагеры МУС СССР. Вярнуўся ў Рыгу ў сакавіку 1947. Працаваў рабочым.
 
== Творчасць ==